Свет33

Дзверы маскоўскай кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя

Некалькі дзён таму ў размове з пранкерамі Лёва расказаў, што штомесяц накіроўвае на дапамогу УСУ 5 тысяч еўра, а сумарна ўжо пералічыў больш за 100 тысяч.

Ягор Бортнік. Фота: прэс-служба «Бі-2»

Відэа падпалу выкладзена ў адным з закрытых тэлеграм-каналаў, піша «База».

На сцяне побач з кватэрай падпальшчыкі напісалі «Прывітанне ворагу і здрадніку Лёве ад Піяніста».

У тэлеграм-канале, дзе выкладзена відэа падпалу, невядомыя напісалі, што гэта быў «падарунак на 23 лютага». І Ягор Бортнік, «які ўсё жыццё зарабляў у Расіі, але як пачалася вайна — уцёк і пачаў фінансаваць УСУ, падставіў бізнэс усёй сваёй групы».

Гурт «Бі-2» пасля пачатку шырокамаштабнага ўварвання выступіў супраць расійскага нападу на Украіну і з'ехаў з Расіі. 

Некалькі дзён таму ў размове з пранкерамі Лёва расказаў, што штомесяц накіроўвае на дапамогу УСУ 5 тысяч еўра, а сумарна ўжо пералічыў больш за 100 тысяч.

Гэта гутарка з пранкерамі і адрасам кватэры музыкі былі выкладзены ў расійскіх тэлеграм-каналах.

Год таму музыкаў гурта на запыт расійскага МЗС затрымалі на Пхукеце і хацелі дэпартаваць у Расію. Пазбегнуць гэтага ўдалося, дзякуючы высілкам дыпламатаў розных краін, а таксама шырокаму розгаласу. 

@nashaniva Дзверы кватэры Лёвы з «Бі-2» падпалілі невядомыя #политика #новости #беларусь ♬ Horror BGM of piano and strings - Shinnosuke Shibata

Каментары3

  • Цім
    26.02.2025
    Рашысты расхадзіліся! І у РФ, і у РБ. Як па камандзе! Дзверы людзям то падпаляць, то зафарбуюць, то пенай мантажнай ... Людзям, якія даўно за мяжой, "у бежанцах".
  • Ёсік
    26.02.2025
    Ты здраднік радзімы, калі не падтрымліваеш забойствы суседзяў. Як у цывільным жыцьці - пьяніца ў суседняй кватэры збівае жонку, а мне трэба яго падтрымаць, ды шчэ, перажкодзіць мусаўцам, каб не лезьлі. Во дзе народ расейскі выхавалі.
  • Ганка
    26.02.2025
    Божа, мужыку ўжо пад 60 гадоў, а яны яго Лёвай называюць. Вы шчэ Лёвушка напішэце. Гэта першае. А па-другое, нахалеру нам чытаць навіны пра расейскіх артыстаў? Якая нам да іх справа. Мне напрыклад больш цікавыя японскія сьпевакі, чаму вы пра іх ня пішаце?

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць