Грамадства1414

Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША, займаецца кансультацыямі па крыптавалюце. І заадно падпрацоўвае стажорам у БДУ

Філіп Пяткевіч, сын ад першага шлюбу самай уплывовай жанчыны Беларусі, вучыўся ў Штатах, але спрабуе прабіць сабе дарогу ў Беларусі.

Філіп Пяткевіч. Фота: vk.com

Філіпу Пяткевічу 27 гадоў. Ён сын першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч і былога кіраўніка Нацыянальных спартыўных латарэй Уладзіслава Пяткевіча. Можна смела казаць, што хлопец — прадстаўнік беларускай залатой моладзі, яго жыццё пачыналася пры выдатных стартавых даных — багатыя і ўплывовыя бацькі, зайздросныя месцы вучобы.

@nashaniva Сын Пяткевіч вярнуўся з ЗША і робіць кар’еру ў Беларусі #беларусь #нашаніва #мова #минск #минсксейчас #политика #лукашенко ♬ Swan Lake "dance of four swans" - Kohrogi

Філіп скончыў элітны Ліцэй БДУ, бакалаўра атрымаў на юрыдычным факультэце БДУ (з адзнакай), а магістра права (таксама з адзнакай) — у хоць і не самым прэстыжным, але ўсё ж нью-ёркскім Fordham University, куды хлопец разам з мамай перабраўся да другога па ліку свайго айчыма — дыпламата Валянціна Рыбакова.

Наталля Пяткевіч праз шэсць гадоў жыцця ў Штатах вярнулася ў Мінск, ва ўладу. А як тым часам складваецца лёс сына-вундэркінда? Ці ўдалося яму зачапіцца ў Штатах? 

Філіпу па родзе прафесіі трэба быць публічным і падкрэсліваць сваю кампетэнтнасць — гэта аснова выжывання юрыста. Хлопец гэтым і займаецца. Па мностве публікацый у інтэрнэце можна адсачыць траекторыю яго лёсу.

Пасля заканчэння магістратуры ў Нью-Ёрку, са жніўня 2019 па красавік 2020-га Філіп, мяркуючы па ягонай старонцы ў Linkedin, працаваў стажорам (associate attorney) у адной з юрыдычных практык Нью-Ёрка.

Наталля Пяткевіч у цэнтры, злева яе сын Філіп, справа трэці муж Валянцін Рыбакоў. Нью-Ёрк. Фота: facebook.com

Пасля гэтага хлопец развітаўся са Штатамі.

Са жніўня 2020 па чэрвень 2022 месцам працы Філіпа Пяткевіча пазначана літоўская юрыдычная кампанія Sorainen, актыўная ў краінах Балтыі і Беларусі. Філіп пакінуў адзнаку, што працаваў on-site — на месцы, на пасадзе — associate. Іншымі словамі, зноў быў памочнікам у дарослых.

Верагодна, гэты час ён правёў у Мінску. Таму што ў перыяд 2021-2022 года праходзіў курсы павышэння кваліфікацыі пры беларускім Міністэрстве фінансаў адразу па трох праграмах: «Карпаратыўнае кіраванне. Выпуск і размяшчэнне каштоўных папер», «Прафесійная і біржавая дзейнасць па каштоўных паперах у Рэспубліцы Беларусь» і «Падатковае кансультаванне арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў». 

З лета 2022 хлопец зноў змяніў работу і пайшоў у найм да рускіх юрыстаў у кампанію трэцяга эшалону «Buzko Krasnov». З'яўляецца Філіп партнёрам або наёмным работнікам — няясна. 

Сваёй спецыялізацыяй хлопец выбраў цьмяную сферу крыптавалют і блакчэйну.

Паводле апісання, Філіп прапануе кліентам кансультацыі па рэгістрацыі кампаній у ЗША, ААЭ і іншых юрысдыкцыях. А таксама кансультацыі па адпаведнасці іх дзейнасці мясцоваму заканадаўству. 

Сфера кампетэнцый маладога юрыста максімальна шырокая: бяспека, венчурныя фонды і стартапы, фінтэх, карпаратыўнае права, зліццё і паглынанне бізнэсу, транзакцыі. 

На старонцы хлопца пазначана, што ён працуе з Нью-Ёрка, але гэта наўрад ці можа быць праўдай — адначасова Філіп выкладае на юрыдычным факультэце БДУ.

Выкладчыкам-стажорам ён стаў у 2024 годзе. Курсы Пяткевіча — «Прававое рэгуляванне лічбавых тэхналогій у гаспадарчай дзейнасці» і «Арганізацыйна-прававыя асновы лічбавай эканомікі».

Філіп Пяткевіч. Фота: vk.com

У хлопца ёсць невялікі тэлеграм-канал, куды ён піша свае развагі на фінансавыя тэмы альбо перапрацаваныя чужыя ідэі: як інвеставаць, якая будзе сітуацыя на рынках, як рашэнні палітыкаў уплываюць на эканоміку, што цікавага ў крыптавалюце.

Часам сярод гэтага прабіваецца і асабістае. Вось як ён апісаў вынікі 2024 года: «У мяне быў год актыўны: наведаў дзясятак краін, стаў кіраўніком практыкі крыпты і перасабраў склад юрыстаў у ёй, пачаў выкладаць ва ўніверы». 

А што ж Штаты? Выглядае, што нічога. 

У інтэрнэце можна знайсці два працэсы, у якіх удзельнічаў Філіп.

У абодвух ён разам з іншымі юрыстамі прадстаўляў рускамоўных заяўнікаў, адзін з якіх хацеў, каб Binance размарозіў ягоны крыптакашалёк, а другі спадзяваўся вярнуць грошы, якія аддаў махлярам са скам-праекта CryptoKG. Вынікі разгляду невядомыя.

«Як бы я ні любіў сваю прафесію, трэба прызнасць, што юрысты ў інавацыйных сферах (крыпта, ШІ, біятэх і кібернетыка) выступаюць у ролі баласту, які стрымлівае развіццё», — зрабіў неяк прызнанне Філіп у сваім тэлеграм-канале, магчыма, у момант прафесійнай роспачы.

Каментары14

  • Брэст
    26.02.2025
    Сам з гарбузом сядзіць, а нам Хэлоўін забаранілі
  • Сымон
    26.02.2025
    Здаецца, што Філя адчуў павялічэнне ўвагі да сваёй дзейнсаці з боку FBI і вырашыў не паўтараць лёс Вініка. Таксама ў сувязі з вяртаннем маці ў набліжэйшае атачэнне Лукашэнкі досвед Філі мог спатрэбіцца ў справе адмывання грошаў сям'і.
  • Пракоп
    26.02.2025
    Карацей гэты Філіп як магілёўскі на усе рукі мастак .але на выхадзе поўны нульпракоп

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў70

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта1

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў70

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць