Нерухомасць33

Няма кухні, затое ёсць два жылыя пакоі. У цэнтры Мінска прадаецца цікавая аднапакаёўка. Як так здарылася?

Аднапакаёўка, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца на другім паверсе «сталінкі» на вуліцы Камуністычнай. Яе плошча даволі кампактная — 33 «квадраты». Але ўладальнікі кватэры знайшлі спосаб, як павялічыць жылую прастору без маштабных перапланіровак, піша Onliner.by.

Пакой на 7 квадратных метраў, дзе паводле праекта павінна быць кухня, пераабсталявалі ў дадатковую спальню. Тут знайшлося месца для канапы і невялікай драўлянай секцыі.

Кухню перанеслі ў калідор і аб’ядналі з жылой зонай. Яна даволі кампактная, але прыгатаваць сняданак ці вячэру на ёй цалкам магчыма. Дарэчы, гэтая ідэя афіцыйна ўнесена ў тэхпашпарт, таму новым уладальнікам не давядзецца перажываць за штрафы.

Другі пакой займае амаль 19 «квадратаў». Тут знайшлося месца не толькі для канапы, але і для абедзеннага стала. Уся мэбля ў кватэры пяройдзе новым уладальнікам.

Магчыма, адзіны мінус пераўтворанай «двушкі» ў тым, што ў ёй няма балкона. Але пры гэтым ёсць вокны, праз якія можна назіраць за ажыўленай вул. Чычэрына

Дадатковым плюсам «сталінкі» з’яўляюцца трохметровыя столі, якія робяць памяшканне крыху больш прасторным.

Санвузел у кватэры раздзельны.

Уладальнікі арыгінальнага жылля гатовыя расстацца з ім за $79 тысяч па курсе.

Каментары3

  • Амаль мінчук
    26.02.2025
    Для халасцяка - добра! Але кошт ... Больш чым 2200 $ за "квадрат". Гэта лакацыя не каштуе так :)
  • Ёсік
    26.02.2025
    А яшчэ можна было зрабіць другі паверх. Як у тым мульцік зь дзяцінства - а можна дзьве пашыць шапкі, А чатыры? У выніку пашыў, калі не памыляюся, 28 шапак, падобных на напарстак.
  • даведка
    27.02.2025
    А была бы кухня, то пришлось бы искать стол для кухни...
    https://nashaniva.com/362570

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч29

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч29

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць