Грамадства66

Аляксей Лявончык пра фільм на АНТ: Нашу базу ніхто не ўзломваў

20 снежня на АНТ паказалі чарговы прапагандысцкі фільм, у якім нібыта раскрываюцца схемы працы фондаў, што падтрымліваюць палітзняволеных і іхных сваякоў. Кіраўнік ініцыятывы «Байхэлп» Аляксей Лявончык пракаментаваў сюжэт «Белсату», адзначыўшы, што сістэма дастаўкі дапамогі працуе, як і раней. 

«Беларускім дзяржчыноўнікам вельмі б хацелася, каб нашая сетка салідарнасці была разгромленай. Не. Мы працягваем працаваць. Нашая сетка ўнутры краіны застаецца цэлай. Нашыя «дзясяткі кур’ераў» працягваюць заставацца на свабодзе. Нашыя базы застаюцца недатыкальнымі. А аматарам намаляваць таблічкі ў эксэлі на каленцы асаблівы прывет», — напісаў Аляксей Лявончык. 

Ён адзначыў, што тое, што ў фільме «наверчана з імёнамі», — гэта абсалютнае трызненне. 

«Я нават не магу зразумець, хто гэтыя людзі, якія там згадваліся. Я маю на ўвазе іх таблічку [кадр з фільма, дзе паказваецца «база звестак» з Jira]. Базу нашу ніхто не ўзломваў. Таму што мы не захоўваем звесткі ў адной базе, у нас іх некалькі, мы гэтыя звесткі раскідалі па некалькіх кластарах, каб на выпадак уцечкі мінімізаваць шкоду ад яе. Экспарт з Jira, якая не з’яўляецца ніякім «арганайзерам», не выглядае такім чынам, як там намалявана… Калі б гэта быў экспарт з Jira, табліца б была структуравана зусім інакш», — падкрэсліў Аляксей Лявончык. 

Больш за тое, падкрэсліў суразмоўца, у арганізацыі база вядзецца не на расійскай мове, таму статусы «аплачана», якія былі насупраць некаторых прозвішчаў, выглядаюць вельмі дзіўна.

Таму, робіць выснову Аляксей Лявончык, гэтая база, верагодна «была скляпаная на каленцы» з тых даных, якія ў іх ужо ёсць».

Што да абазнанасці сілавікоў пра вядзенне ў арганізацыі праектаў праз Jira, то суразмоўца не выключае, што назва гэтага інструменту магла ўсплываць недзе ў размовах, калі ўлічваць, што ў арганізацыі працуе вялікая колькасць чалавек. 

Каментары6

  • GNLS
    21.12.2024
    Лепш зрабіце рэпартаж пра тыя 3 млн. еўра, за якія нашыя дэм. сілы справаздачу не могуць даць перад еўраўрадам.
  • Артур Гайко
    21.12.2024
    Дзякуй за працу, Аляксей!
  • Чарговы пракол прапаганды
    21.12.2024
    база вядзецца не на расійскай мове/
    А вось і чарговы пракол прапаганды!
    Тур ізноў абас.раўся.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць