Грамадства77

«Перадачы — супер, але дапамога ў 2025-м — гэта найперш дапамога з вызваленнем». Доўгая падсумавала працу «Палітвязынкі»

 Пасля атрымання ад беларускіх сілавікоў статусу экстрэмісцкага фармавання спыніў працу праект па падтрымцы палітзняволеных беларусак «Палітвязынка». «Мы прынялі такое рашэнне, таму што не можам рызыкаваць людзьмі ўнутры Беларусі. Дапаможа гэта ці не — мы не ведаем. Але гэта адзінае, што мы можам кантраляваць. Я і фэйсбук свой выдаліла, таму што ён таксама экстрэмісцкі», — прызнаецца стваральніца «Палітвязынкі» Яўгенія Доўгая.

За час існавання «Палітвязынка» дапамагла больш чым 200 жанчынам і іх дзецям, родным. Спыталі ў Яўгеніі Доўгай, якімі кейсамі яны найбольш ганарацца і што плануюць рабіць далей.

Яўгенія Доўгая. Фота з асабістага архіва

«Найперш мы ганарымся тым, што зрабілі тэму палітзняволеных беларусак бачнай. Нам было важна паказаць, як пакутуе беларуска і што такое турма. Да 2020 года я брала шмат інтэрв'ю ў жанчын, якія сядзелі па 328 артыкуле (незаконны абарот наркатычных, псіхатропных рэчываў — НН). Я разумела, што гомельская калонія — сапраўднае пекла. Таму самае першае, да чаго мы імкнуліся — расказваць пра страшную цану, якую плаціць палітзняволеная беларуска. Сваім здароўем, сваёй воляй, сваёй разлукай з дзецьмі і блізкімі», — каментуе Яўгенія.

Журналістка згадвае, як іх знайшоў у тыктоку ўкраінскі спартсмен і заданаціў 250 еўра, якія пасля перадалі дзвюм беларускам, што толькі выйшлі з турмы. Як пасля першага памілавання ёй тэлефанавала сястра палітзняволенай Паліны Палавінка і крычала ў тэлефон, што дзяўчат адпускаюць. Як дзякуючы ўкраінскай мастачцы і музею берлінскай сцяны, яны здолелі зрабіць пастаянную экспазіцыю пра палітзняволеных беларусак. Як данаты прыходзілі абсалютна ад нечаканых людзей, якія спецыяльна адкладалі грошы на дапамогу жанчынам.

«Я памятаю першыя дні існавання ініцыятывы. Чаго толькі мы не чулі! І што назва незразумелая, і што не трэба дзяліць людзей на жанчын і мужчын. Але ў нас атрымалася пераламаць гэта ўсё. Я рада, што ў нас з каляжанкамі атрымалася зрабіць такую ініцыятыву, якая часам была дзёрзкай».

Яўгенія не разумее і нават злуецца, калі віншуюць з «экстрэмісцкім статусам». Для яе тут няма ні кроплі радаснага.

«Мы заўсёды выступалі за дыялог, за гуманітарныя перамовы. І я дастаткова камунікавала з людзьмі, каб разумець, што гэты статус нічога добрага не нясе. Таму мы і вырашылі спыніць нашу дзейнасць. Праект не павінен быць важнейшым за чалавечую свабоду і здароўе».

Пры гэтым у баку ад тэмы палітвязняў Доўгая не застанецца.

«Як толькі будзе магчымасць, буду гаварыць пра іх, дапамагаць на асабістым узроўні. Хаця я лічу, што ў 2025 годзе нам патрэбны іншы ўзровень дапамогі. Рэабілітацыя — гэта супер, дапамога перадачамі — таксама супер. Але гэта не тое, што набліжае вызваленне. Таму дапамога ў 2025-м — гэта найперш дапамога з вызваленнем. Выдзіраць гэта вызваленне, перамовы, выносіць гэта пытанне на іншы ўзровень».

Каментары7

  • Беларус
    11.04.2025
    Overhaul, Так, нават калі ты сам выгараў і ўжо не маеш імпэту працягваць гэтую дзейнасць, лепш не рабіць так, каб гэта выглядала "браннем пад казырок". Тым больш што ў цяперашніх беларускіх умовах гэта ўсё ў значнай ступені фармальнасці. Не думаю, што і раней, калі б лукашэнкаўскія сілавікі выявілі сувязі кагосьці з "Палітвязынкай", іх адсутнасць у яе статуса надта спыняла б.
  • А??
    11.04.2025
    а каго барышня вызваліла ўжо?? і што, лукашэка ўжо больш не гуманіст гатовы да перамоваў? прасіла прасіла, ублажала і ўсе роўна прызналі......
  • Беларус
    11.04.2025
    Але ж лукашэнкаўскія карнікі - гэта не "беларускія сілавікі", бо нішчаць усё беларускае і працуюць на карысьць дыктатара, а не Беларусі. Беларускіх сілавікоў зараз не існуе. Ёсьць толькі разрозьненыя ініцыятывы накшталт "Кіберпартызан" ці "Belpol" (дарэчы, статус так званага "экстрэмісцкага фармаваньня" таксама варта браць у двукосьсе, бо да сапраўднага экстрэмізму гэты лукашысцкі цэтлік не мае аніякага дачыненьня, а зьяўляецца маніпуляцый і перакручаным значэньнем). Неразуменьне розніцы ды прасоўваньне тэрміналогіі хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя, бо існаваньне ў парадыгме ворага ідзе на карысьць толькі ворагу.

    А вось навошта было закрываць ініцытыву - шчыра незразумела. Лукашысты, як і ў выпадку "Сьпісаў Акрэсьціна", пляскаюць у ладкі стоячы, бо нашае самазабойства - гэта звышмэта для іх.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў30

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў30

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць