Грамадства44

Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро

11 красавіка — чатырнаццатыя ўгодкі (11.04.2011) тэракта на станцыі «Кастрычніцкая».

Традыцыйная акцыя памяці каля ўваходу ў метро на «Кастрычніцкай». Архіўнае фота

Выбух прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракта абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары і расстралялі ў сакавіку 2012 года.

Каментары4

  • Андрусь
    11.04.2025
    Гэты тэракт быў нікому не патрэбны, акрамя ўладаў. Бо набіралі моцы "маўклівыя пратэсты", для ўладаў было жахам чытаць у інтэрнэце пра "рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі". Лукашэнка прывёў свайго тады яшчэ маленькага Коленьку паказаць разбітую выбухам "Кастрычніцкую" недзе праз 20 хвілін пасля выбуху, калі аніякія сапёры яшчэ б не здолелі абследаваць метро і зразумець, ці там бяспечна, калі б толькі ўлады не былі ўпэўненыя ў тым, што акрамя гэтай бомбы нічога больш небяспечнага яны ў метро не заносілі. Расследаванне і суд не далі пераканаўчых доказаў віны Кавалёва і Канавалава.
    Вось пра гэта таксама трэба было згадаць у матэрыяле, нагадваючы пра гадавіну.
  • Национал-капиталист Беларуси
    11.04.2025
    Это мы взорвали минский метрополитен. Мы, национал-капиталисты, управляем государством, а Лукашенко - наш президент. Считайте это сообщение явкой с повинной.
  • Valadzimir
    11.04.2025
    Нагадаю, што ў выніку вялікага грамадзкага расследваньня на форуме TUT.by на падставе апублічанай інфармацыі было выяўлена некалькі пераканаўчых доказаў, што, магчыма, выбухаў было два з інтэрвалам каля 3 секунд: першы - начыньня сумкі Канавалава, а другі - моцнага брызантнага ВВ у тумбе лаўкі (якая бясьследна зьнікла). Адно з доказаў - апублічанае сьведчаньне аднаго са сьведкаў, што спачатку(!) ён пачуў "хлапок", а за ім(!) "па вушах ударыла" ударная хваля, што ў выпадку аднаго выбуху фізічна абсалютна немагчыма.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць