Свет22

У Нью-Ёрку ў раку Гудзон упаў верталёт, загінулі шэсць чалавек

На борце верталёта былі пілот і сям’я турыстаў з Іспаніі: двое дарослых і трое дзяцей.

Фота: Thomas Hengge/Anadolu via Getty Images

Прынамсі шэсць чалавек загінулі ў выніку падзення верталёта ў чацвер у раку Гудзон у Нью-Ёрку, піша Бі-бі-сі.

Прадстаўнікі ўладаў і ратавальнікаў Нью-Ёрку паведамілі журналістам, што на борце верталёта былі пілот і сям’я турыстаў з Іспаніі: двое дарослых і трое дзяцей.

Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя. На відэа, якое разляцелася па сацсетках і фармальна пакуль не верыфікаванае, відаць, як верталёт падае ў раку амаль вертыкальна, перакульваючыся ў паветры.

Верталёт упаў каля самага гістарычнага цэнтра Нью-Ёрку, каля Ніжняга Манхэтэна, але на процілеглым беразе ракі Гудзон, на якім знаходзіцца Нью-Джэрсі-Сіці. Камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэсіка Ціш распавяла на прэс-канферэнцыі, што верталёт належаў фірме New York Helicopters («Верталёты Нью-Ёрку»), якая арганізоўвала палёты над горадам для турыстаў.

Паводле звестак сайта FlightRadar, да катастрофы верталёт здзейсніў некалькі палётаў уздоўж Манхэтэна і Гудзона, кожны раз узлятаючы з верталётнай пляцоўкі ў Ніжнім Манхэтэне і вяртаючыся на яе.

Мадэль верталёта — Bell 206L-4 LongRanger IV, такія звычайна змяшчаюць сем чалавек.

Паводле слоў камісара Ціш, імёны ахвяраў катастрофы будуць апублікаваныя толькі пасля таго, як пра іх гібель паведамяць сваякам.

Каментары2

  • Хаос трампа працягваецца
    11.04.2025
    Хаос трампа працягваецца
  • Переться из солнечной Испании в эту зал, чтобы посмотреть на Один дома
    11.04.2025
    Бедные люди

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы5

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

Праз 20 гадоў тралейбусы вернуцца яшчэ на адзін участак мінскага праспекта Незалежнасці4

У розных кутках Беларусі назіралі сонечнае зацьменне ФОТЫ

Еўропа ўжо амаль адвыкла ад расійскага газу, але зіма зноў пагражае ЕС энергетычным крызісам1

Стала вядома, які прысуд вынеслі ва Украіне беларускаму добраахвотніку, арыштаванаму за наркотыкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць