Грамадства2121

Аўтар раману «Параноя» прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук ЕГУ

«Калі не будзе рэзкіх пярэчанняў супраць маёй кандыдатуры, то я хацеў бы паспрабаваць сябе ў новай ролі» – адзначыў Віктар Марціновіч.

Як стала вядома «НН», аўтар скандальнага раману «Параноя» Віктар Марціновіч прызначаны в.а. кіраўніка Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ).
Дагэтуль спадар Марціновіч быў вядомы грамадскасці як журналіст, культуролаг, пісьменнік ды палітычны аглядальнік.

Прызначэнне цікавае тым, што сп. Марціновіч не займаўся дагэтуль палітычнай навукай, а такая пасада вымагае наяўнасці навуковага бэкграўнду ў адпаведнай дысцыпліне, які, прыкладам, мела спн.Святлана Навумава, што займала гэтую пасаду дагэтуль.

Аўтар «Параноі» падцвердзіў у размове з «НН» дакладнасць атрыманай інфармацыі.

«Так, мяне насамрэч прызначылі часова выконваючым абавязкі кіраўніка Дэпартамента. Хто стане яго кіраўніком, будзе вядома толькі ў ліпені. Калі не будзе рэзкіх пярэчанняў супраць маёй кандыдатуры, то я хацеў бы паспрабаваць сябе ў новай ролі» – адзначыў В.Марціновіч.
Ён таксама заўважыў, што ў літоўскіх універсітэтах існуе шмат прыкладаў, калі аддзяленнямі паліталогіі кіруюць спецыялісты з сумежных галінаў. «Гэта пашыраная ў сучаснай адукацыйнай прасторы практыка» – паведаміў спадар Марціновіч.

Пазалетась В.Марціновіч абараніў дысертацыю на тэму «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка». Галоўная ягоная праца — пасада намесніка рэдактара «БелГазеты».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

У барысаўскім «Еўраопце» галубы дзелавіта дзяўбуць арэхі 

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?5

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў10

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць