Грамадства55

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду

Каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сімвалаў выбарчых падзей, была арыштаваная 7 верасня 2020 года. Сілавікі спрабавалі выкінуць яе з Беларусі, але Марыя на мяжы парвала пашпарт і засталася на беларускай тэрыторыі — адзін з самых драматычных момантаў 2020 года. Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў зняволення. У турме лукашэнкаўцы ўвялі для яе рэжым інкамунікада, родныя не ведалі нічога пра Марыю і яе стан здароўя.

На свабодзе апынулася Марыя Калеснікава. Яе сястра ўжо змагла сазваніцца з ёй.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», апошнім часам Калеснікаву перавялі з калоніі ў СІЗА, каб адкарміць перад вызваленнем і надаць ёй больш прэзентабельны выгляд. 

Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 года ў Мінску. Бацька, Аляксандр Калеснікаў, служыў на падводнай лодцы і выкладаў у авіяцыйным каледжы, маці — таксама інжынерка. У падлеткавым узросце Калеснікава была маладафронтаўкай, але пасля адышла ад палітычнай актыўнасці.

Марыя скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Грала на флейце ў оперным тэатры, аркестры Фінберга, у прэзідэнцкім аркестры. Вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце на факультэтах старадаўняй і сучаснай музыкі. Працавала ў Германіі, удзельнічала ў канцэртах, арганізоўвала міжнародныя культурныя праекты ў Германіі і Беларусі.

У 2017 годзе Белгазпрамбанк, старшынёй праўлення якога быў банкір Віктар Бабарыка, купіў тры пустыя цэхі Мінскага станкабудаўнічага завода. Былыя заводскія памяшканні пераабсталявалі ў культурны хаб — OК16. Гэта месца мелася зрабіцца інкубатарам культурных праектаў і эканамічных інструментаў будучыні. Арт-дырэктарам праекта стала Марыя Калеснікава. Менавіта дзякуючы гэтаму праекту Бабарыка і Калеснікава пазнаёміліся.

Калі ў маі 2020 года банкір абвесціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, Марыя ўвайшла ў яго каманду.

Пасля арышту Бабарыкі і яго сына Эдуарда ўзначаліла штаб менавіта Калеснікава. Калі Бабарыку арыштавалі і адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, штабы аб’ядналіся, і Марыя стала працаваць у супольнай камандзе са Святланай Ціханоўскай.

Калеснікава засталася ў Беларусі, прымала ўдзел у маршах пратэсту, увайшла ў склад Каардынацыйнай рады.

Марыя Калеснікава. Фота LookByMedia

Марыя была арыштаваная 7 верасня 2020 года. Яе спрабавалі гвалтам вывезці з Беларусі ва Украіну, але яна на мяжы парвала свой пашпарт і ў выніку засталася на беларускай тэрыторыі. На наступны дзень была змешчана ў СІЗА. Там яе ўтрымлівалі ў ізаляцыі ад іншых арыштантаў.

Калеснікавай прысудзілі 11 гадоў зняволення. У абвінавачванні ішла гаворка пра «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраванне такім фарміраваннем», «публічныя заклікі да захопу ўлады».

У гомельскай калоніі Калеснікаву ўтрымлівалі ў рэжыме інкамунікада, часта кідалі ў ШІЗА і ў памяшканне камернага тыпу. За пяць гадоў ёй дазволілі толькі некалькі сустрэч з бацькам. 

Каментары5

  • Верасок
    13.12.2025
    Ёсік, А што такое Беларусь, дзе яна? Сённяшняя геаграфічная Беларусь гэта БССР 2.0 і гэтыя людзі змяніць там нічога не змогуць бо ім не дадуць гаварыць. Няхай лепш гавораць за мяжой. Сапраўдная Беларусь сёння ў Польшчы і ў Літве дзе ёсць беларускія суполкі, дзе людзі могуць без страха гаварыць пра свае перакананні і выказваць свае адносіны да падзеяў.
  • Добрая навіна
    13.12.2025
    Ой, даражэнькая Марыя, як мы чакалі гэтага дня! Будзь здарова! Ты можаш быць у выгнаньні, але ты жывая й вольная, дзе можаш выступіць за Беларусь!
  • Верасок
    13.12.2025
    Ёсік, Геаграфічная тэрэторыя і нацыя гэта не адное і тое ж. У габрэяў не было сваёй геаграфічнай тэрэторыі тысячагодзямі, але нацыю яны сваю захавалі. Такая ж задача зараз і перад беларусамі, каб калі прыйдзе час яны маглі прад'явіць свае законныя правы на страчаную спадчыну. А сядзець у БССР, маўчаць і лічыць што гэта чымсьці дапаможа штосьці захаваць - глупства і бездапаможнасць.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць