Літаратура11

Нямецкі перакладчык атрымаў Ляйпцыгскую кніжную прэмію за працу з беларускім творам

Томас Вайлер стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі за найлепшы пераклад. Ён узнагароджаны за пераклад з беларускай мовы кнігі «Я з вогненнай вёскі…» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка, піша «Радыё Свабода».

Томас Вайлер у Ляйпцыгу. Фота: «Радыё Свабода»

Напярэдадні іншую прэстыжную прэмію на традыцыйным Ляйпцыгскім кніжным кірмашы, «За ўклад у еўрапейскае паразуменне», атрымаў беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Сабакі Еўропы». Ягоную кнігу на нямецкую мову таксама пераклаў Томас Вайлер.

«Вось жа, дзве з чатырох (!) найважнейшых кніжных прэмій выставы дасталіся сёлета беларускім кнігам у нямецкім перакладзе», — цешыцца ў фэйсбуку з гэтай нагоды Бахарэвіч.

Томас Вайлер (Thomas Weiler) — нямецкі літаратурны перакладчык з польскай, расейскай і беларускай моў. Жыве ў Ляйпцыгу. З беларускай мовы пераклаў, сярод іншага, раман Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы», вершы Уладзіміра Арлова, Алеся Разанава, Веры Бурлак і іншых.

Каментары1

  • бабруйчанін
    28.03.2025
    Цудоўна..

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць