Усяго патроху22

Мадонна і Элтан Джон памірыліся. У чым сутнасць канфлікту

Вядомыя спевакі Мадонна і Элтан Джон памірыліся і «закапалі сякеру вайны», паклаўшы канец 20-гадовай варожасці. Пра гэта 66-гадовая каралева поп-сцэны паведаміла ў сваім інстаграме, адзначыўшы, што даўняя крыўда засталася ў мінулым, а наперадзе — новая старонка ў іхных адносінах, піша Бі-бі-сі.

Фота з інстаграма Мадонны

Зоркі варагавалі з пачатку 2000-х. Элтан Джон неаднаразова негатыўна выказваўся пра Мадонну, крытыкуючы яе манеру выканання і сцэнічны вобраз. Прымірэнне, паводле спявачкі, адбылося за кулісамі шоу Saturday Night Live.

Мадона распавяла, што вырашыла асабіста сустрэцца з Элтанам, даведаўшыся, што ён будзе музычным госцем шоу. Убачыўшы калегу па сцэне, Элтан сказаў: «Прабач мяне». Пасля чаго паміж імі, паводле слоў Мадонны, «звалілася сцяна», і яны «нарэшце закапалі сякеру вайны».

Яна таксама апублікавала свежае фота, на якім пазуе ў абдымках 78-гадовага спевака. Мадона згадала, як у падлеткавым узросце тайком уцякла з дому, каб убачыць выступ Элтана ў Дэтройце. Той канцэрт, па яе словах, змяніў яе жыццё.

«Я заўсёды адчувала сябе аўтсайдарам, а гледзячы на яго на сцэне, зразумела, што быць іншай — гэта не толькі нармальна, але і неабходна», — напісала спявачка.

Яна дадала, што не разумела стаўленне Элтана Джона да яе.

«Цягам дзесяцігоддзяў мне было балюча ўсведамляць, што чалавек, якім я так захаплялася, публічна выказваў сваю непрыязнасць да мяне як да артысткі».

Напружанне ў адносінах зорак паходзіць з нулявых гадоў.

У 2004-м Элтан Джон раскрытыкаваў намінацыю сваёй калегі ў катэгорыі «Лепшае жывое выкананне» на прэміі Q Awards.

Спявак абвінаваціў Мадонну ў выступе пад фанаграму.

«Кожнага, хто проста варушыць вуснамі на сцэне, а вы плаціце за гэта 75 фунтаў стэрлінгаў (134 даляры ЗША), трэба расстраляць», — заявіў сэр Элтан, маючы на ўвазе цэны квіткоў на канцэрты сусветнага турнэ Мадонны Reinvention Tour.

«З якіх часоў адкрыванне рота пад фанаграму пачалі называць жывым выкананнем?» — дадаў тады выканаўца.

Каманда Мадонны адмаўляе, што яна спявала пад фанаграму.

У наступныя гады Элтан узмацніў сваю крытыку.

У 2012 годзе ён заявіў, што артыстка выглядае як «стрыптызёрка на кірмашы».

Таксама ён дадаў, што Мадонна не мае ніякага шанцу перамагчы яго ў барацьбе за «Залаты глобус» у намінацыі «Лепшая арыгінальная песня».

Аднак спявачка атрымала гэтую прэстыжную ўзнагароду за трэк Masterpiece, напісаны спецыяльна для фільма «Мы. Верым у каханне».

Пасля гэтага Мадонна сказала журналістам, што спадзяецца, што цяпер Элтан «будзе размаўляць са мной цягам наступных некалькіх гадоў, бо вядома, што ён на мяне злуецца».

Новы пачатак

У сваім допісе Мадонна дапусціла, што іхняе прымірэнне можа прывесці да музычнага партнёрства. Паводле яе слоў, Элтан прапанаваў ёй супрацу, згадаўшы, што напісаў для яе песню.

У адказ спявак падзякаваў Мадонне за тое, што яна «прабачыла мяне і мой вялікі рот».

Ён дадаў, што не ганарыцца тым, што казаў пра яе цягам многіх гадоў, асабліва ўлічваючы «інавацыйную працу Мадонны… якая праклала шлях цэламу пакаленню жанчын-артыстак да поспеху і вернасці сабе».

«Мяне ўсё больш засмучае ўся гэтая варожасць у нашым свеце, — адзначыў ён у каментары да яе допісу ў інстаграме. — Спадзяюся, што, аб’яднаўшыся, мы зможам зрабіць вялікія справы для тых, хто сапраўды мае патрэбу ў падтрымцы, і атрымаць ад гэтага задавальненне».

Каментары2

  • даведка
    08.04.2025
    Я теперь понимаю, почему старушка Кочанова хочет выглядеть как Мадонна в 66.
  • Максим Дизайнер
    09.04.2025
    То есть Джон сказал извинился за то, что Мадонна пела под фанеру?

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць