Эканоміка77

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы

Пасля 2020 года беларускі стартап-рух апынуўся ў руінах. Цяпер улады шукаюць шляхі яго аднаўлення. Пра іх ініцыятывы расказвае Devby.io.

Бізнэс-інкубатар ПВТ. Конкурс digital-ідэй Space Hackathon разам з МТБанкам. Красавік 2025 года. Фота: park.by

Паводле ацэнак венчурных інвестараў, з Беларусі пасля 2020 года выехала да 80% усіх стартапаў, а з ліку найбольш перспектыўных — да 90%. Разам з імі знік і мясцовы тэхналагічны рынак, які мог бы стаць драйверам эканомікі.

Разам са стартапамі была знішчана і інфраструктура, якая іх падтрымлівала. Улады закрылі Imaguru — ключавы хаб, дзе праходзілі мерапрыемствы, сустрэчы з інвестарамі і акселерацыйныя праграмы. Imaguru прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Услед за ім спыніў існаванне і конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend, які доўгі час быў галоўнай пляцоўкай для падтрымкі інавацыйных ідэй.

З прыватных ініцыятыў засталіся толькі адзінкі. Zborka Labs, якая спрабуе працягваць працу, мае слабую рэпутацыю: партфель стартапаў бедны, многія спасылкі не працуюць. Некаторыя ўдзельнікі сцвярджаюць, што ўдзел у праграме звязаны з абавязковай перадачай долі ў кампаніі.

Больш надзейнай крыніцай падтрымкі лічыцца Spark Venture — інвестыцыйная студыя пры ўдзеле Альфа-Банка, якая сапраўды дапамагае праектам на ранняй стадыі.

Паводле бізнэс-анёла Кірыла Валошына, на сённяшні дзень у Беларусі не засталося нічога, што можна было б параўнаць з Imaguru. Існуюць толькі разрозненыя ініцыятывы: акселератар ПВТ, стартап-школа ў БДУ. Але гэта не месцы для штодзённых камунікацый стартапераў — хутчэй, спарадычныя івэнты.

Інвестар Валерый Астрынскі, які пераехаў у Польшчу пасля 2,5 гадоў «хатняй хіміі», падкрэслівае: стартап-экасістэма ў цэлым «адаптавалася да рэалій унутры краіны». Дзяржава анансуе рэформы і абяцае прыцягнуць інвестараў з Расіі, Кітая і арабскіх краін.

Але на фоне мільярдных інвестыцый у AI у свеце, па словах Астрынскага, ён адчувае, наколькі нязначнай стала стартап-экасістэма ў Беларусі. Разрыў паміж краінай і астатнім светам толькі павялічваецца.

Як у ПВТ прыдумалі адраджаць стартапы

Калі раней рух стартапаў у Беларусі падтрымлівалі пераважна прыватныя ініцыятывы, то цяпер асноўную ролю спрабуюць адыграць дзяржаўныя структуры — Парк высокіх тэхналогій (ПВТ), дзяржаўныя банкі і ўніверсітэты.

У пачатку 2025 года ПВТ запусціў трохмесячны акселератар для стартапаў на ранняй стадыі. У праграму адабралі 20 праектаў з гатовымі прадуктамі і зарэгістраванымі кампаніямі. Сам ПВТ інвестыцый не дае, але наладжвае кантакты паміж прадпрымальнікамі і патэнцыйнымі інвестарамі.

Дзяржаўны Белаграпрамбанк таксама праводзіць «Стартап-марафон», у якім штогод выбіраюцца пяць пераможцаў. Прызавыя — сціплыя, усяго некалькі дзясяткаў тысяч рублёў. У 2023 годзе фінал адбыўся ў Маскве, а журы складалася пераважна з прадстаўнікоў расійскіх арганізацый.

У маі 2024 года ПВТ заснаваў Стартап-цэнтр з мэтай развіцця прадпрымальніцтва ва ўніверсітэтах. Намеснік дырэктара ПВТ Кірыл Залескі падкрэсліў, што менавіта ўніверсітэты — найлепшае асяроддзе для запуску інавацыйных праектаў: у развітых краінах да чвэрці стартапаў пачынаецца менавіта там. Быў заключаны шэраг партнёрстваў з ВНУ — уключаючы БДУ, Гомельскі, Полацкі, Палескі, Віцебскі і Брэсцкі тэхналагічны ўніверсітэты.

На базе гэтых устаноў адукацыі працуюць каворкінгі StartUp Space, дзе праходзяць лекцыі, хакатоны і іншыя мерапрыемствы. Аднак эфектыўнасць залежыць ад канкрэтнага ВНУ: у адных падтрымліваюць студэнтаў і вызваляюць ад пар, у іншых абмяжоўваюцца фармальнымі актыўнасцямі.

Галоўнымі ініцыятарамі гэтай стратэгіі выступаюць Кірыл Залескі і Дзмітрый Мікулка — кіраўнік Стартап-цэнтра, які яшчэ ў 2010 годзе спрабаваў стварыць падобную структуру ў БДУ. Але, нягледзячы на ўсе намаганні, на сённяшні дзень з універсітэтаў не выйшла ніводнага паспяховага стартапа.

Новы законапраект, які прывёў кіраўніка ПВТ у крэсла міністра

У канцы 2024 года падчас стартап-конкурсу University Cup чыноўнік ПВТ Кірыл Залескі прадставіў кіраўніцтву краіны — у тым ліку міністру эканомікі і віцэ-прэм’еру — ідэю новага закона аб стартапах і інвестыцыях.

Згодна з прапановамі, стартапы на ранняй стадыі павінны быць вызваленыя ад ПДВ, а інвестары атрымаюць падатковыя вылікі. Для рэзідэнтаў ПВТ прадугледжваецца спрошчаная сістэма справаздачнасці, магчымасць працы на англійскай мове, палегчаны допуск замежных інвестыцый і стварэнне інвестыцыйных фондаў.

Паводле крыніц devby, законапраект павінен быць гатовы ўжо ў першай палове бягучага года.

У сваёй прэзентацыі, па словах суразмоўцы devby, які пажадаў застацца ананімным, Залескі гаварыў, што аўтсорсінг памірае. Маўляў, у Беларусі няма шмат рэсурсаў, і мы павінны развівацца як інавацыйная краіна. І прыводзіў у прыклад Ізраіль, які без рэсурсаў развівае стартап-рух.

Відавочна, што прэзентацыя аказалася паспяховай: ужо ў сакавіку 2025 года Кірыл Залескі быў прызначаны міністрам сувязі і інфарматызацыі.

Каментары7

  • Isnotreal
    30.04.2025
    Спадзяюся, Беларусь ніколі не будзе другім Ізраілем. Прыклад можна браць з іншых краін
  • 321
    30.04.2025
    - Мышы! Зрабіцеся ёжыкамі!
    - Але як? Мы ж мышы!
    - Гэта не да мяне, я не тактык - я стратэг!
    (с) анекдот
  • Ровар
    30.04.2025
    Объединенный евроколхозный-военно-ковидово-ханукальный фронт рад держать белорусов в стойле под предлогом модернизации и прогресса .
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць