Грамадства44

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)

Сяргей даслаў Devby.io ліст-крык душы. Паводле яго меркавання, «уладкавацца дызайнерам у ІТ становіцца не проста складана — а немагчыма». Хоць у яго і ёсць адукацыя, і 10 гадоў досведу ў прафесіі, прычым 6 з іх — UX/UI-дызайнерам.

— Уявіце сабе, што жыве на свеце UX/UI-дызайнер па імені Сяржук. У Сержука адукацыя графічнага дызайнера, 10-гадовы досвед працы ў прафесіі, з якіх 6 гадоў — у якасці UX/UI-дызайнера.

Сяргей спрабуе знайсці пастаянную фултайм-працу ў ролі UX/UI— або product-дызайнера ўжо больш за год — але безвынікова. Сяргей мае досвед — рабіў розныя прадукты, працаваў як у буйных ІТ-кампаніях, так і ў стартапах.

У Сяргея ёсць партфоліа і добра складзенае CV — і нуль паспяхова пройдзеных сумоўяў. Калі пашанцуе, запросяць паразмаўляць па відэасувязі, калі пашанцуе крыху менш — то ў перапісцы. Але ўсё, як звычайна, скончыцца тым, што ў кампаніі няма бюджэту на пазіцыю, а яму ўсё роўна прапануюць выканаць тэставае.

Трэба тэставае (хоць у цябе і класнае партфоліа)

Каб уладкавацца дызайнерам, трэба мець партфоліа, — без яго цябе нават разглядаць не будуць. А каб стварыць партфоліа, трэба выдаткаваць вельмі шмат часу, бо партфоліа UX/UI— або product-дызайнера павінна ўтрымліваць рэальныя праекты з апісаным працэсам распрацоўкі (case studies).

Але па нейкай прычыне ў многіх кампаній у апісанні хайрынг-працэсу другім або трэцім этапам стаіць… тэставае заданне.

Сяргей выдаткаваў час на стварэнне партфоліа з апісаннем праектаў, а на сумоўях яго заўсёды просяць выканаць тэставае. Навошта ж тады так карпеў над партфоліа?

Трэба «багатае» партфоліа — але ў межах адной кампаніі!

Рэкрутары, праўда, кажуць: каб спадабацца нам, трэба ўказаць у CV, што ў цябе ёсць досвед 5+ гадоў у прадуктовай кампаніі або стартапе, а яшчэ — багатае партфоліа.

Сяргей працаваў у прадуктовай кампаніі, якая за год запусціла адну фічу для аплікацыі. Бо працэс стварэння і імплементацыі фічы — доўгі і няпросты, калі трэба зрабіць усё якасна. Таму і праектаў у партфоліа за гэты перыяд няшмат. Але каго гэта хвалюе?!

Трэба як мага больш (мёртвых) праграм

А вось патрабаваць ад кандыдата досвед працы ў праграме, якая ўжо мёртвая, — гэта так, гэта база. InVision закрылі. Але гэта не важна, усе ўсё роўна шукаюць яе ў пераліку. Таму галоўнае — дадаць у CV як мага больш праграм: для распрацоўкі, дызайну, анімацыі. Бо гэта вакансія на UX/UI— або product-дызайнера, а дызайнер павінен умець усё, і яшчэ зверху JS, CSS, HTML…

Але бюджэту няма

«А які бюджэт на гэтую пазіцыю?» — у працэсе інтэрв’ю пытаецца Сяргей, бо для 80% вакансій узровень заробку не ўказаны. «У нас няма бюджэту. Адштурхоўваемся ад кандыдата».

Э-э-э, калі няма бюджэту, навошта вы шукаеце кандыдата? «Няма бюджэту» ў перакладзе з рэкруцкай мовы азначае, што плаціць будуць вельмі мала.

Сяргей называе вілку заробку — і пасля тыдня або двух чакання адказу атрымлівае альбо простую адмову, альбо адмову ў фармаце: «вашы чаканні па заробку не супадаюць з нашым бюджэтам». А Сяргей ж паверыў, што бюджэту ў кампаніі няма.

Шматэтапныя сумоўі, нерэлевантныя рэальнай працы

Каб цябе запрасілі на першы этап інтэрв’ю, трэба зацікавіць сваім партфоліа і CV.

І пасля першага этапу Сяргей чакае яшчэ тры ці чатыры сумоўі. Увесь працэс зацягваецца амаль на два месяцы.

У адной польскай кампаніі на чацвёртым этапе (з пяці) быў тэст на логіку, веданне матэматыкі і фізікі, кампазіцыі і колеразнаўства, а таксама тэхнічныя навыкі. Офер Сяргей не атрымаў, але атрымаў вялікі ліст з падзякай за выдаткаваны час.

Ці гэта ок? Вядома! Бо для кампаніі вельмі важна знайсці таго самага, адзінага Сяргея, які ўмее нестандартна мысліць (што б гэта ні азначала), карыстацца праграмамі, што ўжо закрыліся, і пажадана за мінімальную суму.

Шматлікія лід-дызайнеры на позніх этапах паводзяць сябе так, нібыта яны самі вынайшлі дызайн і бізнес. Тэхнічныя інтэрв’ю часта зусім не адпавядаюць рэальнай працы — і адчуваецца недахоп досведу ў правядзенні сумоўяў. Чаму Сяргею на інтэрв’ю кажуць, што ён класны і цудоўна выканаў тэхзаданне ці адказаў на пытанні, — а потым часта проста знікаюць і не вяртаюцца?

А яшчэ ў Сяргея быў цікавы досвед: неяк на адным з этапаў яму трэба было прагледзець відэа з 8 пытаннямі — і на камеру адказаць на гэтыя пытанні. На кожны адказ адводзіўся абмежаваны час. Што самае цікавае — адказ на кожнае пытанне можна было перазапісваць колькі заўгодна разоў. У лісце, дзе тлумачыўся такі падыход да працэсу найму, гаварылася, што такі фармат зручнейшы і прасцейшы як для кампаніі пры адборы кандыдатаў, так і для кандыдатаў, бо яны могуць перазапісваць адказ столькі разоў, колькі спатрэбіцца для ідэальнага выніку.

Офіс

Ах так, і яшчэ абавязкова… хадзіць у офіс.

Статыстыка

Увесь працэс найму ў ІТ усё больш нагадвае выпрабаванне з адной вядомай серыі кніг і любімай мільёнамі серыі гульняў — у сярэднім выжываюць 3 з 10. Складаецца ўражанне: калі дызайнер не працаваў у Google, AirBnB, Apple, Uber і іншых топавых кампаніях, то шанцы знайсці працу мары ў яго — 0,001%. Добра, адкінем мары — хаця б проста знайсці працу, якую любіш і ўмееш рабіць.

Сяргей даўно перастаў весці статыстыку сваіх водгукаў. За год яна дакладна перайшла за 1000.

Пры гэтым ён прайшоў 12 сумоўяў — і атрымаў толькі адну прапанову супрацоўніцтва на 20 гадзін на тыдзень на 3 месяцы.

Знаёмы Сяргея скардзіцца яму, што з лютага ў яго 347 водгукаў, 5 сумоўяў — і 0 офераў. У Сяргея за год толькі адмоваў каля 1000. Варта адзначыць, што бывала і так, што Сяргей падаваўся на адны і тыя ж вакансіі некалькі разоў — як толькі яны зноў адкрываліся.

Тэставых заданняў Сяргей выканаў няшмат — усяго 4. І толькі для тых кампаній, у якія ён сапраўды вельмі хацеў патрапіць (і так, гэтыя тэставыя былі добра складзеныя, плюс ён загадзя ведаў або абмеркаваў заробак).

Сяргей жыве ў Польшчы, але лакацыя, на жаль, не мае значэння. У яго ёсць знаёмыя, якія сутыкаюцца з тым жа не толькі ў Польшчы, але і ў Германіі і Грузіі.

Сам Сяргей адпраўляе водгукі паўсюль, а не толькі на вакансіі ў Польшчы, — аддаленую працу прапануюць і кампаніі з іншых краін. Калі Сяргей бачыць, што падыходзіць пад вакансію, ён адпраўляе водгук, і там, дзе не падыходзіць — таксама.

Гэта ўсё праз AI?

Калі б я ведаў. Не думаю, што ШІ тут вінаваты. Хіба што, калі ён скануе CV на наяўнасць ключавых фраз і слоў. А гэта, на маю думку, далёка не лепшы спосаб адбору. Я ведаю дастатковую колькасць дызайнераў і бачыў шмат пастоў ад дызайнераў з просьбамі аб дапамозе ў пошуку працы.

ШІ не заменіць дызайнераў, але цяпер ШІ стаў неад’емнай часткай працы. Я сам рэгулярна карыстаюся і Midjourney, і ChatGPT у сваёй працы.

Я сапраўды не ведаю прычын адмоваў. У мяне ёсць сябры — таленавітыя дызайнеры з досведам, яны таксама не могуць знайсці працу.

Я ўзгадваю, як у 2018 годзе ў Мінску я прыйшоў уладкоўвацца на працу дызайнерам інтэрфейсаў у буйную ІТ-кампанію. Сумоўе праводзіў лід дызайнераў разам з эйчарам, і мне былі гатовыя адразу прапанаваць працу. Адзіная прычына, чаму наша супрацоўніцтва не адбылося, — яны працавалі ў Sketch, а я ў Figma. Але ніякіх 5 этапаў, тэставых, псіхалагічных тэстаў і іншага. «Хочаш працаваць? Нам якраз патрэбны супрацоўнік». І ўсё! І ўсе шчаслівыя.

Чаму кампаніі штомесяц выкладваюць вакансіі, а калі я пішу рэкрутару, што зацікаўлены, то не атрымліваю ніякага адказу? 3 разы я пісаў рэкрутару, і яна ні разу не адказала. Але ж вакансія вісіць. І такіх выпадкаў вельмі шмат.

Гісторыі пра тое, што ў рэкрутараў шмат працы, і таму яны не адказваюць, на маю думку, не з’яўляюцца апраўданнем. Бо гэта іх праца. Але я магу памыляцца.

А на што жыць?

Вы спытаеце, на што ж Сяргей жыве, — на зберажэнні, якія амаль скончыліся. А яшчэ ён падпрацоўвае кур’ерам. На ровары шмат не развязеш, але гэта лепш, чым нічога.

Каментары4

  • Жора
    28.04.2025
    Крызіс у дызайне (і айці ўвогуле) цалкам зразумелы - жыццё ўжо дастаткова аблічбаванае, мала дзе-калі патрабуюцца новыя інтэрфейсы і новыя праграмы. А на змены ў існуючых столькі народу як раней, ужо не патрэбна.
  • Знакомые из Грузии-Польши
    28.04.2025
    Не уважаемый Сережа. Нет у тебя никакого опыта работы 6 лет UI/UX дизайнером, и не было. В 2018-м, 7 лет назад, когда тебя "рвали" с руками и ногами, у тебя его было минус 2 года. Есть у тебя только скАчки из компани в компании и фриланс, где ты непонятно чем занимался, как и 4 остальных года не в айти. Все твои друзья из "Грузии и Польши", которых я знаю, тоже ничего не умеют, окончили курсы, и сидели рисовали месяцами по одной кнопке на "продукте" за минималку, и думали, что это будет продолжаться вечно. Так что кричать ты можешь сколько хочешь, но придется возвращаться "в офис" туда, чей язык ты понимаешь, а не сидеть на пляже, без английского и гулять местных телок.
  • Вой очередного вкатыша
    28.04.2025
    Если тебя брали в 2018-м, какие наaфиг 6 лет опыта UI/UX?

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва3

Пуцін назваў прыдуркамі лідараў краін, якія ўводзяць санкцыі супраць Расіі8

Пуцін заявіў пра амаль двухразовы рост колькасці ахвотных адправіцца на вайну ва Украіну10

Тры беларускія дызайнеркі паказалі калекцыі на прэстыжным паказе ў Брусэлі ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць