Грамадства

Выйшаў на свабоду палітвязень Андрусь Асмалоўскі

Пра вызваленне актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андруся Асмалоўскага паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Ён цалкам адбыў увесь прысуджаныя яму трохгадовы тэрмін.

Андрусь Асмалоўскі. Фота з сацсетак

Андруся Асмалоўскага затрымалі 29 ліпеня 2022 года, калі праводзілі мэтанакіраваныя рэпрэсіі супраць сяброў Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На яго, як і на іншых затрыманых тады, завялі крымінальную справу па «народным» 342-м артыкуле (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У кастрычніку 2022 года Асмалоўскаму прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Акрамя яго, тады за кратамі апынуліся лідар АГП Мікалай Казлоў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Аксана Аляксеева, сябры партыі Антаніна Кавалёва і Артур Смалякоў і іншыя. Была арыштаваная і асуджаная таксама грамадзянская жонка Андруся Асмалоўскага Дзіяна Чарнушына, якая вызвалілася год таму. 

Андрусь мае двух сыноў, па адукацыі — інжынер-будаўнік. Працаваў па спецыяльнасці, займаючыся архітэктурным праектаваннем як індывідуальны прадпрымальнік.

У 2019 годзе Асмалоўскі вылучаўся ад АГП у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання — ад Коласаўскай акругі №106, афіцыйна прайграўшы першаму прарэктару БДУІР Сяргею Дзіку. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?23

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць