Свет11

Францыя пабудуе супертурму ў джунглях. Раней на гэтым месцы была катаржная калонія

Згодна з планамі, турма ў джунглях будзе разлічана на 500 сур'ёзных злачынцаў, уключаючы асабліва ахоўную зону для прыкладна 60 наркабаронаў і крыло для ісламісцкіх тэрарыстаў.

Так будзе выглядаць турма ў джунглях Французскай Гвіяны. Фота: Soutien aux Forces De l'Ordre / Facebook

У канцы мінулага тыдня міністр юстыцыі Францыі Жэральд Дарманен абвясціў аб пачатку будаўніцтва новай турмы, якая размесціцца ў Французскай Гвіяне — заморскай тэрыторыі Францыі ў паўночна-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, у джунглях Амазонііпіша Bild.

Новая турма размесціцца ў цяжкадаступнай зоне трапічных лясоў каля горада Сэн-Ларан-дзю-Мароні за 300 кіламетраў ад сталіцы Французскай Гвіяны Каены на месцы былой французскай катаржнай калоніі, якая праславілася дзякуючы фільму «Матылёк» («Papillon», 1973, 2017).

У часы Другой імперыі (з 1850 па 1938 гады) гэтая тэрыторыя была сапраўдным кашмарам для дзясяткаў тысяч зняволеных, большасць з якіх гінулі ад хвароб, гвалту ці безнадзейнасці. Цяпер тут зноў ствараецца месца для ўтрымання асабліва небяспечных злачынцаў.

Saint-Laurent-du-Maroni
Рэшткі будынкаў былой катаржнай калоніі ў Сэн-Ларан-дзю-Мароні. Фота: Getty Images

Паводле планаў, турма зможа змясціць 500 чалавек, у тым ліку асабліва ахоўны блок для 60 наркабаронаў і асобны адсек для ісламісцкіх тэрарыстаў. Кошт праекта ацэньваецца ў 400 мільёнаў еўра. Галоўная мэта, па словах Дарманена, — нейтралізаваць найбольш небяспечных наркагандляроў, пазбавіўшы іх магчымасці падтрымліваць сувязь з крымінальнымі сеткамі.

Выбар месца выклікае змрочныя асацыяцыі: у мінулым катаржныя калоніі Французскай Гвіяны славіліся жорсткай ізаляцыяй і высокай смяротнасцю.

Адзін з найстарэйшых і ўплывовых французскіх прафсаюзаў CGT (Confédération Générale du Travail, Усеагульная канфедэрацыя працы) выступіў супраць праекта, заявіўшы, што ў абавязкі Гвіяны не ўваходзіць прыём злачынцаў і тэрарыстаў з мацерыковай Францыі.

У адказ Дарманен падкрэсліў, што жыхарам заморскіх тэрыторый неабходна гарантаваць належны ўзровень бяспекі.

Французская Гвіяна — важны перавалачны пункт у міжнародным гандлі какаінам. Як частка Францыі і Еўрасаюза, яна служыць варотамі для наркотыкаў з Паўднёвай Амерыкі. Паліцыя б'е трывогу: усё больш кур'ераў, так званых «бодыпакераў», перавозяць какаін праз аэрапорт Каены «Фелікс Эбуэ» ў Парыж. Існуючыя турмы перапоўнены.

Рака Мароні каля горада Сэн-Ларан-дзю-МароніMaroni river near Saint-Laurent, Guyana, Saint-Laurent-du-Maroni, France
Рака Мароні каля Сэн-Ларан-дзю-Мароні. Фота: Fred Marie / Art in All of Us / Getty Images

«Турма ў джунглях павінна стаць месцам, дзе верхаводы наркагандлю будуць цалкам адрэзаныя ад сваіх сетак», — заявіў Дарманен. Новы аб'ект закліканы не толькі ізаляваць злачынцаў, але і аднавіць кантроль над сітуацыяй у рэгіёне, дзе крымінальныя групоўкі ўсё часцей выходзяць з-пад кантролю ўлад.

Адкрыццё турмы, якая зойме дзясяткі гектараў каля ракі Мароні побач з мяжой Сурынамам, запланавана на 2028 год.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    20.05.2025
    У часы Другой імперыі (з 1850 па 1938 гады) - нічога сабе! а я думаў што імперыя сканала ў 1871 г. і далей ужо была рэспубліка.

Цяпер чытаюць

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Радзільныя дамы спаборнічаюць, у каго 3 ліпеня народзіцца больш дзяцей22

34‑гадовы мужчына на BMW жорстка ўляцеў у два аўто — кіроўцаў раскідала ВІДЭА3

Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам8

Расія можа рыхтаваць узброеную правакацыю і супраць Польшчы — Onet22

Адпраўлены ў адстаўку начальнік Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпала ў Беларусі5

Падазраваная ў замаху на ўкраінскага буйнога бізнэсмена ў Манака — украінка5

«Вяртайся ў сваю краіну». Як жыве ў Паўднёвай Карэі хлопец з беларускімі каранямі10

Беларус, якога падазраюць у Францыі ў шпіянажы, паспрабаваў патлумачыць, што рабіў каля завода дронаў6

Швецыя, дзе амаль адмовіліся ад наяўных грошай, вяртае іх у паўсядзённае жыццё11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць