Гісторыя

Унікальная магчымасць пабачыць рэчы Барбары Радзівіл і «Бітву пад Оршай»

Рэдкія экспанаты звезлі ў Вільню з розных краін Еўропы.

Жыгімонт Аўгуст і Барбара Радзівіл былі аднагодкамі. Партрэт Барбары Радзівіл аўтарства геніяльнага Лукаса Кранаха Малодшага. 1553 год

4 чэрвеня ў Доме гісторыі Нацыянальнага музея Літвы адкрываецца міжнародная выстава «Каралева, каралеўства і пачуцці», якая апавядае пра дзвюх выбітных жанчын XVI стагоддзя — Барбару Радзівіл і Кацярыну Ягелонку.

Гісторыі гэтых дзвюх каралеў прэзентаваныя праз эмацыйную, палітычную і культурную прызму, спалучаючы аўтэнтычны гістарычны аповед з элементамі сучаснага мастацтва і дызайну, паведамляе музей.

Выстаўленая і копія карціна «Бітва пад Оршай», якая калісьці належала Радзівілам. На палатне адлюстраваны бацька Барбары — Юрый Радзівіл, адна з найбольш яскравых постацяў свайго часу. Карціна не толькі захавала вобраз гістарычнай перамогі, але і сведчыць пра спробы Радзівілаў фармаваць калектыўную памяць.

Не менш уражваюць і ўпрыгажэнні, а таксама посуд, якія прыпісваюцца Ізабеле Ягелонцы — сястры Кацярыны. Іх прывезлі з Нацыянальнага музея Венгрыі. Вырабленыя ў італьянскім стылі, інкруставаныя каштоўнымі камянямі, гэтыя прадметы раскрываюць эстэтычны густ, амбіцыі і культурную адукаванаць роду Ягелонаў. Гэта важныя сведкі, якія дазваляюць уявіць жыццё жанчын у эпоху Рэнесансу — паміж дыпламатыяй, сямейным абавязкам і пошукамі сябе ды свайго асабістага шчасця.

На выставе таксама пакажуць і адну з пасмяротных інсігній Барбары Радзівіл, якую толькі нядаўна знайшлі ў крыпце Віленскага кафедральнага сабора — яе скіпетр. Карона, скіпетр і дзяржава былі вырабленыя ўжо пасля смерці каралевы і не прызначаліся для нашэння пры жыцці, але яны — сапраўдныя прадметы таго часу.

Упершыню ў Вільню прывязуць са Швецыі і вясельную карону Кацярыны Ягелонкі — яе дакладную копію, вырабленую ў XVII стагоддзі. 

Побач з музейнымі экспанатамі наведвальнікі ўбачаць работы вядомых літоўскіх мастакоў і дызайнераў, якія сучаснымі сродкамі інтэрпрэтуюць гісторыю каралеў і звязаныя з імі міфы.

Выстава «Каралева, каралеўства і пачуцці» — гэта проста зайздросная для беларусаў магчымасць пагрузіцца ў свет Вялікага Княства і адчуць унутраную сілу той магутнай дзяржавы.

Выстава будзе працаваць да 4 студзеня 2026 года.

Першая і другая жонкі Жыгімонта Аўгуста — Альжбета Габсбург і Барбара Радзівіл, на адным партрэце. Нацыянальны музей у Кракаве

Пра Барбару Радзівіл, Жыгімонта Аўгуста і фатальнае падзенне можна прачытаць выдатны артыкул Андрэя Скурко, які публікаваўся ў «Нашай гісторыі».

Лукас Кранах Малодшы. Жыгімонт Аўгуст. 1553 год

Жыгімонт Аўгуст сабраў вялізнае багацце, зрабіў сталіцу элегантнай, але пры гэтым занядбаў «усходні вектар». Ён быў занадта «нармальным», занадта псіхічна ўраўнаважаным для свайго часу. А бяздзетнасць, воляй выпадку, пераважыла ўсё ў сухім астатку яго кіравання…

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС6

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»32

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

Суд у Малдове прысудзіў алігарха Плахатнюка да 19 гадоў турмы1

Алексіевіч расказала, як моцна яе аднойчы ўразіў Статкевіч: «Ён дакладна прадказвае новыя небяспекі»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС6

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць