Грамадства2525

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава можа быць не жывая. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 31 ліпеня ў Варшаве паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. «Ёсць падазрэнні, што яна ўжо не жывая», — адзначыў Павел Латушка, піша Белсат.

Палітык падкрэсліў, што прайшло ўжо чатыры месяцы з моманту знікнення Анжалікі Мельнікавай, аднак дагэтуль няма абсалютна ніякай інфармацыі пра магчымае месца яе знаходжання. Па словах спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана, таксама няма пацверджання адносна таго, дзе цяпер дзеці Мельнікавай. Брухан таксама зазначыў, што не вядома, ці жывая былая спікерка КР.

30 ліпеня Павел Латушка накіраваў запыт у дэпартамент па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Любліне з просьбай прадставіць магчымую інфармацыю аб ходзе расследавання паводле арт. 189 КК Польшчы «Прымусовае пазбаўленне свабоды», паводле якога ідзе следства ў справе знікнення Анжалікі Мельнікавай і ейных дзяцей.

«Я быў заяўнікам у камендатуру сталічнай паліцыі аб знікненні Мельнікавай. Адбыўся допыт практычна ўсіх супрацоўнікаў НАУ, усе яны далі паказанні ў рамках следства. Наколькі я разумею, кола дапытаных асобаў было значна шырэйшае. На жаль, мы не маем канкрэтнай інфармацыі.

Уся камунікацыя, якая хутчэй носіць нефармальны характар, але яна рэгулярная, за што я ўдзячны польскаму боку, кажа пра тое, што звестак дагэтуль няма. Мне рэгулярна перадаецца, што на сённяшні дзень мы не маем звестак, дзе яна знаходзіцца. Польскі бок мне таксама кажа, што ў іх гэта выклікае вялікую заклапочанасць, што сама фізічная асоба не можа арганізаваць сваё знікненне на такі працяглы час, калі немагчыма атрымаць хоць нейкія звесткі аб месцы яе знаходжання. Што магло здарыцца, мы не ведаем», — распавёў палітык.

Каментары25

  • даведка
    31.07.2025
    На ютуб-канале телеканала ОНТ под выпуском новостей за 29.07.2025 вчера некто оставил комментарий следующего содержания: «Я готов мотануться в Польшу и перерезать лживую глотку Павлу латушко который сказал что беспилотника российский. Я гражданин рб это мой долг перед родиной».
  • Indrid Cold
    31.07.2025
    Мы і так ведалі што лукашысты яе забілі хутчэй за ўсё. Інакш бы ўжо рабіла бы Гладкая ці Лебедзева інтэрв'ю. А кдбшніка б паказвалі у праграме Азаронка. А так хыба і ён і яна ўжо на тым свеце.
  • *
    31.07.2025
    КГБ молчит.

Цяпер чытаюць

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

Дзіма Білан дасць два запар канцэрты на «Мінск-Арэне»5

У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль саракавых гадоў на хаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць