Грамадства1010

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Літоўскаму радыё. Сярод іншага яе запыталі, чаму за пяць гадоў жыцця ў Літве яна дагэтуль не засвоіла літоўскую мову.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Images

«Насамрэч гэта для мяне даволі балючае пытанне. Большую частку часу я езджу з афіцыйнымі візітамі па розных краінах, сустракаюся з людзьмі і праводжу шмат часу з беларусамі.

Гэта першая прычына. А другая — я ўвесь час не ўсведамляла, што я тут на доўгі час. З 2020 года мы думалі, што вось-вось, вось-вось і мы вернемся дадому. 

Я пачала ўжо браць урокі літоўскай мовы, каб вывучаць яе, яна сапраўды прыгожая. І я заклікаю ўсіх беларусаў вывучаць літоўскую мову, бо гэта перш за ўсё павага да краіны, якая дала нам прытулак», — адказала Ціханоўская.

Каментары10

  • Барадзед
    07.08.2025
    Интересно так послала.
  • Чытач
    07.08.2025
    А чаму яна павінна? Яна там часова і займацца літоўскай палітыкай. Чарговая правакацыя
  • Стыдно і больно
    07.08.2025
    Яна заклікала УСІХ беларусаў вучыць літоўскую мову! Цалкам страчаная рэчаіснасць! На які лях беларусам гэтая мова, Света? Ты гатовая забяспечыць нашых людзей працай у гэтай краіне??
    Не толькі Сяргей паехаў дахам, відаць..

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА1

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць