Свет55

Трамп і Зяленскі завяршылі «вельмі добрую» двухбаковую сустрэчу

Прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі завяршылі двухбаковую размову, якую абодва назвалі «вельмі добрай», і адправіліся на сустрэчу з еўрапейскімі лідарамі. Пра гэта стала вядома з трансляцыі Белага дома.

Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі. Фота: Alex Wong/Getty Images

Трамп заявіў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін на сустрэчы на Алясцы пагадзіўся, што Украіна павінна атрымаць гарантыі бяспекі. Ён дадаў, што «аптымістычна настроены» па дасягненні пагаднення, якое стрымае далейшую агрэсію супраць Украіны.

Па словах Зяленскага, на сустрэчы ён расказаў Трампу пра сітуацыю на полі бою. Ён падзякаваў амерыканскаму прэзідэнту за карту, якую там выставілі перад іх размовай.

У той жа час украінскі прэзідэнт адзначыў, што «адчувальныя пытанні», у прыватнасці адносна тэрыторый, трэба абмяркоўваць на трохбаковай сустрэчы паміж Украінай, Расіяй і ЗША.

Пасля таго слова таксама ўзяў федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, які сказаў, што да трохбаковай сустрэчы варта дасягнуць спынення агню. На гэта Трамп сказаў, што ў войнах, якія ён дапамог завяршыць, абышліся без гэтага.

Каментары5

  • Чел
    18.08.2025
    Пока что в сухом остатке нолик.
  • Отец Засандалий
    18.08.2025
    Я тебя бросаю, но останемся друзьями.
  • Беларусь на Маскоўскай мове не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа
    19.08.2025
    Лукоўскім,пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 10% ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць