Свет1111

Джэй Дзі Вэнс зноў будзе прысутнічаць пры размове Трампа з Зяленскім. Ці надзене Зяленскі гальштук?

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс возьме ўдзел у перамовах Трампа і Зяленскага ўвечары 18 жніўня, паведамляе выданне ABC.

Уладзімір Зяленскі, Дональд Трамп і Джэй Дзі Вэнс падчас сустрэчы ў Белым доме ў лютым 2025 года. Фота: Getty Image

The New York Times са спасылкай на еўрапейскага чыноўніка адзначаў, што саюзнікі Украіны асцерагаюцца паўтарэння сітуацыі, калі ў лютым адбылася сварка паміж Зяленскім і Трампам падчас сустрэчы ў Белым доме. Тады на сустрэчы ў Авальным кабінеце таксама прысутнічаў Джэй Дзі Вэнс, і менавіта ягоныя рэплікі і рэакцыя на іх Зяленскага сталі падставай для наступнага канфлікту. 

Сённяшняя размова павінна пачацца ў 20:15 па мінскім часе. У 22:00 павінна пачацца пашыраная сустрэча з удзелам еўрапейскіх лідараў.

Паводле інфармацыі выдання Axios, перад сустрэчай у Белым доме амерыканскія чыноўнікі цікавіліся ў прадстаўнікоў Украіны, ці прыйдзе гэтым разам Уладзімір Зяленскі ў Белы дом у класічным касцюме.

Інфарматары выдання лічаць, што прэзідэнт Украіны з’явіцца на сустрэчу з Трампам у тым самым чорным пінжаку, у якім быў на саміце НАТА ў Нідэрландах у чэрвені. Гэта надае выгляд, блізкі да касцюма, але ўсё ж ён не зусім афіцыйны.

Некаторыя дарадцы Трампа адзначалі, што было б сімвалічным «знакам для міру», калі б Зяленскі прыйшоў у касцюме ці нават у гальштуку. Але яны адразу ж дадалі, што не разлічваюць на гэта. Крыніцы пацвярджаюць, што ў панядзелак Зяленскі гальштук не надзене.

Паводле тых жа крыніц, віцэ-прэзідэнт Вэнс быў нават больш незадаволены, чым Трамп, вонкавым выглядам і паводзінамі Зяленскага падчас папярэдняй сустрэчы. Само пытанне з гальштукам узнікла ўпершыню як своеасаблівая «дачэпка» Вэнса.

Каментары11

  • Парадку няхай апране.
    18.08.2025
    Калі і без гальштука, будзе досыць урачыста.
  • Апанак
    18.08.2025
    Падставай для канфлікту ў Белым доме была прысутнасць Зяленскага, які напрасіўся туды праз Макрона, а перш наогул не меўся быць
  • Рэдакцыя НН
    18.08.2025
    "Сённяшняя размова павінна пачацца ў 20:15 па мінскім часе. У 22:00 па маскоўскім часе павінна пачацца.."
    Па-першае, якая нам справа да маскоўскага часа? А па-другое, з якой увогуле логікі вы пачатак дзьвух звязаных падзей прыводзіце па розным часе?

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына прымушаў партнёрку выпіць з ім — яна яго зарэзала5

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі4

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах48

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА6

Адзіны ў вобласці. Бацькі ў Гомелі назвалі сына рэдкім імем з культавага бандыцкага серыяла35

Расійскія вайскоўцы пахваліліся ўдарам трохтоннай бомбай па жылым доме, дзе заставаліся людзі6

Пасол РФ у Беларусі пра расіян і беларусаў: Мы і ёсць адзіны народ104

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі10

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць