Свет

Ураган «Меліса» выклікаў маштабную паводку на Гаіці, колькасць ахвяр у рэгіёне працягвае расці

Як мінімум 25 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей, загінулі на Гаіці з-за наступстваў урагану, галоўным чынам праз выкліканыя ім паводкі. На Ямайцы, якая таксама моцна пацярпела ад урагану, загінула да пяці чалавек. Усяго ў рэгіёне ўраган «Меліса» ўжо забраў жыцці 32 чалавек, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Odelyn Joseph

Ураган пачаўся ў аўторак увечары і прайшоў па паўночнай частцы Карыбскага рэгіёну, пакінуўшы за сабой разбурэнні на тэрыторыі ад Ямайкі да Кубы і Гаіці. Цяпер ён рухаецца ў бок Бермудскіх астравоў.

Паводле даных Нацыянальнага цэнтра ўраганаў ЗША, хуткасць ветру дасягала 165 км/г, што адпавядае другой катэгорыі ўрагану. Аднак сіноптыкі прагназуюць, што ўраган будзе паскарацца ў паўночна-ўсходнім кірунку, у чацвер пройдзе на паўночны захад ад Бермудаў, а аслабне ў пятніцу.

На піку сваёй сілы хуткасць ветру «Мелісы» дасягала 298 км/г, што перавышае паказчыкі ўрагану «Катрына», які ў 2005 годзе разбурыў амерыканскі горад Новы Арлеан. Па інфармацыі AccuWeather, «Мелісса» стала трэцім па інтэнсіўнасці ўраганам у гісторыі Карыбскага рэгіёну, пры гэтым яна рухаецца найбольш павольна з усіх, што павялічвае разбуральныя наступствы.

Хоць ураган непасрэдна на Гаіці не абрынуўся, менавіта тут загінула большасць ахвяр — 25 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей. Усё гэта праз паводкі выкліканыя моцнымі дажджамі, рака ў горадзе Пэці-Гааў выйшла з берагоў. Больш за тысячу дамоў затоплена, каля 12 тысяч чалавек размешчаныя ў часовых прытулках.

На Ямайцы ўраган стаў самым моцным, які калі-небудзь непасрэдна дасягаў вострава. Ён выклікаў апоўзні, знішчаў пальмы і зрываў дахі дамоў. Горад Мандэвіл быў амаль цалкам разбураны, асноўная дарога завалена абломкамі. Паводкі на Ямайцы забралі жыцці чатырох чалавек.

Да Кубы «Меліса» дабралася пасля Ямайкі як ураган трэцяй катэгорыі з хуткасцю ветру да 185 км/г. На ўсходзе краіны былі моцныя дажджы і паводкі. Больш за 735 тысяч чалавек былі эвакуяваныя. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяc-Канэль заклікаў людзей захоўваць пільнасць і адзначыў, што краіна была гатовая да «найгоршага сцэнару».

На Багамскіх астравах эвакуавалі амаль 1 500 чалавек. На астравах Цёркс і Кайкас дзейнічала папярэджанне аб трапічным шторме. Да ЗША паступілі запыты аб дапамозе з боку Гаіці і Багамскіх астравоў.

Афіцыйна прагназуецца, што «Меліса» не дасягне кантынентальнай часткі Паўночнай Амерыкі, але ў пятніцу ўвечары моцны экстратыпічны цыклон дасягне берагоў Канады і наблізіцца да горада Сэнт-Джонс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць