Здарэнні1818

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

У Гродне затрыманыя «вядомыя блогеры», якія сабралі 1,5 мільёна рублёў на лячэнне дзіцяці, але на дабрачыннасць аддалі капейкі, паведамляе МУС.

17‑гадовы гродзенец і яго 37‑гадовая сужыцелька збіралі сродкі на лячэнне цяжкахворага дзіцяці.

Падпісчыкам яны прапаноўвалі за 10 рублёў удзельнічаць у розыгрышы, дзе галоўнымі прызамі былі смартфоны ці аўтамабіль. Арганізатары заяўлялі, што толькі невялікая частка грошай пойдзе на прызы, а ўся астатняя сума будзе накіравана на лячэнне хлопчыка.

Агулам было сабрана 1,5 мільёна рублёў, паведамляе МУС. 

Але маме хворага дзіцяці яны перадалі толькі 200 тысяч рублёў; 315 тысяч выдаткавалі на прызы для ўдзельнікаў стрыму.

Астатні мільён рублёў, паводле МУС, пара патраціла на прыгожае жыццё — паездкі ў прэміяльныя туры на Мальдывы і ў ААЭ, арэнду элітнага жылля, азартныя гульні і іншыя забавы.

Заведзеная крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Іх імёны не называюцца. 

Каментары18

  • шмат сабралі
    04.11.2025
    мабыць хтосці іх ведае, напішыце
    зрэшты дабрачынны бізнэс так і працуе.
    Нават тыя 200 тысяч, што здаецца пайшлі па прызначэнні, у выніку асядуць у нейкай ізраільскай клініцы.
    А цуд так і не здарыцца.
  • Van der Graaf
    04.11.2025
    А вось цікава, каб у 37-гадовага была 17-гадовая сужыцелька, ці хто тады наогул заўважыў бы тую растрату?
  • циник
    04.11.2025
    И 37 летняя тетя мотя, какая она уже дзяучына

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць