Свет77

У 10‑мільённым Тэгеране дэфіцыт вады. Жыхароў папярэдзілі пра магчымую эвакуацыю

Засуха ў Іране дасягнула катастрафічных маштабаў: калі да канца месяца не пойдзе дождж, то ўлады абяцаюць увесці нармаванне вады, а калі не будзе даўжэй — эвакуіраваць Тэгеран. 

Тэгеран. Фота: Avash Media / Wikimedia Commons

Пра гэта заявіў 7 лістапада прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян, перадае выданне Bild. 

Асноўная крыніца пітной вады для Тэгерана — вадасховішча Амір-Кабір — «змяшчае толькі 14 мільёнаў кубаметраў вады, што складае восем працэнтаў яго ёмістасці», паведаміў адказны за водазабеспячэнне Тэгерана Бехзад Парса. Пры такім узроўні горад зможа забяспечваць сябе вадой толькі «на працягу двух тыдняў», — папярэдзіў ён.

У Тэгеране жыве больш за 10 мільёнаў чалавек, і ён штодня спажывае каля 3 мільёнаў кубаметраў вады. У якасці меры эканоміі, паводле паведамленняў, у апошнія дні ў некалькіх раёнах Тэгерана часова спыняецца падача вады; перабоі адбываліся і ўлетку.

Можа быць яшчэ горш

Цэнтр па вывучэнні Блізкага Усходу і глабальнага парадку (CMEG) у сваім апошнім аналітычным дакладзе Iran and Regional (In-)Stability & Security Briefing (IRIS) прайшоў да высновы, што крызіс водных рэсурсаў у Іране закранае не толькі вадасховішчы, але і «разбураныя водна-балотныя ўгоддзі і знясіленыя падземныя ваданосныя пласты краіны».

Акрамя таго, няма ніякіх прыкмет таго, што «іранскае кіраўніцтва мае намер змяніць свой курс» і заняцца інвестыцыямі ў інфраструктуру, таму сітуацыя, паводле ацэнак экспертаў, «будзе працягваць пагаршацца».

У дакладзе падкрэсліваецца, што раней «экалагічны крызіс часта станавіўся прычынай палітычных пратэстаў супраць рэжыму і яго ўлады». Таму сітуацыя з вадой, магчыма, будзе мець і палітычныя наступствы.

Каментары7

  • Ёсік
    09.11.2025
    Ужо самалёт і верталёт МНС з вадой лукашэнка даў загад на дапамогу персам направіць?
  • Абдулла
    09.11.2025
    Ну и отлично. Пускай тешатся ядерной программой вдоволь.
  • Не жалко
    09.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць