Грамадства99

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»

Нацыянальная лідарка Беларусі падзякавала Дональду Трампу за гэтае рашэнне, адзначыўшы, што з Коўлам яны ўжо некалькі месяцаў супрацоўнічаюць дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій.

Джон Коўл. Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis

«Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка па Беларусі. Гэта важны і абнадзейваючы крок — знак таго, што Беларусь і нашы палітвязні застаюцца ў фокусе ўвагі Злучаных Штатаў.

Хачу падзякаваць Прэзідэнту Трампу за гэта рашэнне і за ўсе ягоныя намаганні дзеля вызвалення людзей. Толькі за апошнія месяцы дзякуючы ягонай камандзе амаль 100 беларускіх палітычных закладнікаў выйшлі на волю. За гэтай лічбай — жывыя людзі, іх сем’і, іх боль і чаканне. І цяпер мы чакаем новых вызваленняў.

Разам з Джонам Коўлам і яго камандай мы ўжо некалькі месяцаў працуем над тым, каб вярнуць нашых людзей дадому, каб спыніць рэпрэсіі, каб даць надзею тым, хто ўсё яшчэ за кратамі. Мы цэнім гэтыя высілкі і будзем рабіць усё, каб як мага хутчэй пабачыць усіх на волі.

Пару месяцаў таму разам з спадаром Коўлам у амбасадзе ЗША ў Вільні мы сустракалі вызваленых закладнікаў. Яны прайшлі праз гады ізаляцыі, катаванняў. Гэта была вельмі эмацыйная сустрэча — слёзы, усмешкі, абдымкі.

Мы працягнем разам з нашымі партнёрамі дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і сапраўдных пераменаў у Беларусі.

Беларусь будзе вольнай. І кожны, хто сёння ў палоне, вернецца дадому».

Каментары9

  • упс
    09.11.2025
    "працуем над тым, каб вярнуць нашых людзей дадому,"
    дадому? яны ж не ў Беларусі
  • Drill baby drill
    09.11.2025
    Дык падзякуем жа нашай "нацынальнай лідарцы" за тое, што яна пяць гадоў насілася кругом сьвету з увядзеньнем санкцый для нашай краіны, Бо каб не было санкцый, то не было б Келагу на што выменьваць палітвязьняў. А то кажуць тут мне, што тут ніякай заслугі "лідаркі і прэзідэнткі"
  • интересно
    09.11.2025
    Интересно, так чей сукин сын лукашенко ???

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

Дзеці запоўнілі курткамі камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры. Вось як вырашаць праблему15

Мінчук разбіў самакатам вокны, выбег на вуліцу і заснуў1

Мандарын ці клемянцін? Тлумачым, у чым розніца2

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы9

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць