Здароўе

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

Здаровы 47‑гадовы мужчына, пілот авіякампаніі, раптоўна памёр пасля сямейнага барбекю. Ускрыццё не выявіла ніякіх паталогій. І толькі паглыбленая экспертыза, праведзеная ў спецыялізаваным навуковым цэнтры, паказала сапраўдную прычыну: за смерцю стаяў звычайны ўкус кляшча.

Пра выпадак, які адбыўся ў ЗША, расказвае выданне IFLScience. Усё пачалося летам 2024 года, калі мужчына з сям'ёй быў у паходзе. Аднойчы ўвечары, прыкладна праз чатыры гадзіны пасля таго, як ён з'еў стэйк з ялавічыны, у яго пачаліся моцныя болі ў жываце, ірвота і дыярэя. На наступны дзень яму палепшала, і сям'я вырашыла не звяртацца да доктара.

«Як бы мы патлумачылі, што адбылося?» — разважалі яны. Аднак сам мужчына прызнаўся аднаму з сыноў: «У той момант я думаў, што паміраю».

Праз два тыдні адбылася фатальная падзея. На барбекю каля 15:00 ён з'еў гамбургер. У 19:20 мужчына пайшоў у ванны пакой. Неўзабаве сын знайшоў яго там без прытомнасці. На падлозе былі сляды цяжкага прыступу рвоты. Медыкі, якія прыехалі неўзабаве, спрабавалі яго рэанімаваць на працягу дзвюх гадзін, але ў 22:22 зафіксавалі смерць. Першапачатковая экспертыза не паказала нічога падазронага, і смерць прызналі «раптоўнай невытлумачальнай».

Жонка загінулага не магла змірыцца з афіцыйным заключэннем. Яна звярнулася па дапамогу да сябра-доктара, які, у сваю чаргу, звязаўся з камандай даследчыкаў з Універсітэта Вірджыніі. Узначальваў яе доктар медыцыны Томас Платс-Мілс (Thomas Platt-Mills) — чалавек, які першым у свеце адкрыў і апісаў так званую алергію на мяса, ці, па-навуковаму, альфа-гал-сіндром (АГС).

АГС — гэта сур'ёзная, патэнцыйна смяротная алергія на малекулу цукру галактоза-α-1, 3‑галактоза (альфа-гал), якая змяшчаецца ў мясе большасці млекакормячых (ялавічыне, свініне, бараніне), а таксама ў сліне кляшчоў віду «самотная зорка» (Amblyomma americanum), якія водзяцца ў паўднёвых, усходніх і цэнтральных частках ЗША. Гэтай малекулы няма ў арганізме чалавека.

Так выглядае дарослы клешч Amblyomma americanum, ці «самотная зорка». Фота: Wikimedia Commons

Аналіз крыві паказаў выразныя прыкметы АГС і цяжкай анафілактычнай рэакцыі. Спачатку жонка загінулага сцвярджала, што ў гэтым годзе кляшчы мужа не кусалі. Але потым яна ўспомніла, што летам на яго шчыкалатках было каля тузіна ўкусаў, падобных на ўкусы «чыгераў» (кляшчоў-чырванацелак, сямейства Trombiculidae), якія моцна свярбелі.

Пашкоджані на скуры, выкліканыя ўкусамі «чыгераў». Фота: Wikimedia Commons

Гэта і стала вырашальнай зачэпкай. Спецыялісты патлумачылі: на ўсходзе ЗША пад выглядам бяскрыўдных «чыгераў» (chigger) часта хаваюцца лічынкі кляшча «самотная зорка». Большасць людзей не ўспрымае іх як кляшчоў, хаця менавіта яны і выклікаюць смяротную алергію.

Калі такі клешч кусае чалавека, з яго слінай у арганізм трапляе малекула альфа-гал. Імунная сістэма распазнае яе як чужародны элемент і пачынае выпрацоўваць антыцелы, «запамінаючы» ворага.

Наступны раз, калі чалавек з'ядае чырвонае мяса, яго імунная сістэма пачынае біць трывогу і запускае магутную алергічную рэакцыю. Сімптомы могуць вар'іравацца ад крапіўніцы і ацёку вуснаў да ўдушша і анафілактычнага шоку, як у выпадку з амерыканскім пілотам.

Галоўная небяспека сіндрому альфа-гал — адкладзеная рэакцыя. У адрозненне ад большасці харчовых алергій, якія праяўляюцца амаль імгненна, у выпадку АГС сімптомы ўзнікаюць праз 3‑6 гадзін пасля ўжывання мяса. Чалавек можа нават не звязаць свой начны прыступ з вячэрнім стэйкам.

Варта адзначыць, што далёка не кожны ўкус кляшча «самотная зорка» прыводзіць да развіцця алергіі, і дакладнай статыстыкі наконт гэтага пакуль няма. Аднак, паводле ацэнак, маштаб праблемы значна большы, чым здаецца: толькі ў ЗША ад гэтага сіндрому могуць пакутаваць да 450 тысяч чалавек.

Сам выпадак быў апісаны ў навуковым часопісе Journal of Allergy and Clinical Immunology.

Каментары

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»8

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць