Свет2121

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў

Праваахоўныя органы Літвы правялі беспрэцэдэнтную аперацыю супраць арганізаванай групоўкі, якая займалася кантрабандай цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем метэаралагічных паветраных шароў. У выніку аперацыі быў затрыманы 21 чалавек, у тым ліку меркаваныя лідары злачыннай арганізацыі.

Усе фота: паліцыя Літвы

У правядзенні аперацыі і ў ператрусах удзельнічалі больш за 140 афіцэраў, у тым ліку супрацоўнікі атрада па барацьбе з тэрарызмам «Aras», паведамляе 15min.lt. 

Ранкам у аўторак быў затрыманы 21 чалавек, у тым ліку арганізатары злачыннай групоўкі.

Акрамя кантрабанды, іх падазраюць у садзейнічанні замежнай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы.

Пасля правядзення больш за 80 ператрусаў, былі знойдзены і канфіскаваны цыгарэты з беларускімі бандэролямі, SIM-карты, абсталяванне для сачэння і сувязі, агнястрэльная зброя і іншае.

Канфіскавана і арыштавана маёмасць, у тым ліку элітныя аўтамабілі і іншыя каштоўнасці, на агульную суму каля 720 тысяч еўра.

Паводле звестак следства, злачынная групоўка дзейнічала сістэмна, з вельмі строгай канспірацыяй і размеркаваннем роляў. Арганізатары падтрымлівалі прамыя кантакты з памагатымі ў Беларусі. З Беларусі пры спрыяльных умовах надвор'я запускаліся паветраныя шары з кантрабандай.

Для адсочвання перамяшчэння балонаў выкарыстоўвалася GPS-абсталяванне і спецыяльныя праграмы. Выканаўцам перадаваліся дакладныя каардынаты пасадкі на тэрыторыі Літвы.

Праваахоўныя органы падкрэсліваюць, што гэтая крымінальная дзейнасць несла вялізарную шкоду нацыянальнай бяспецы і эканамічным інтарэсам краіны, а таксама стварала пагрозу цывільнай авіяцыі.

Каментары21

  • Ў
    16.12.2025
    Нарэшце пачалі займацца справай. Судзіць справядлівым судом усіх памагатых звар'яцелага дзеда!
  • Австрияк
    16.12.2025
    И 100 лет не прошло :)
  • В. Лен
    16.12.2025
    Верной дорогой идёте, товарищи! С учетом того, что Науседа подписал таки серьезное наказание за шары, то это неплохой удар по шарам организаторов этого занятия.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць