Свет22

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе

Інжынерка з Германіі Міхаэла Бентхаус, якая пакутуе на параліч ног, здзейсніла гістарычны палёт у космас на ракеце New Shepard кампаніі Blue Origin. 20 снежня яна правяла 10 хвілін на вышыні 104 кіламетры над Зямлёй, стаўшы першым чалавекам у інвалідным вазку, які перасягнуў мяжу атмасферы.

Міхаэла атрымала траўму хрыбта сем гадоў таму пасля аварыі на горным веласіпедзе, але не адмовілася ад мары аб космасе.

Рэалізаваць гэтую задуму ёй дапамог былы топ-інжынер SpaceX Ганс Кёнігсман. Пасля таго як Міхаэла напісала яму ў інтэрнэце з пытаннем аб магчымасці такога палёту, Кёнігсман не толькі падтрымаў яе, але і часткова спансаваў місію, адправіўшыся ў космас разам з ёй у якасці пасажыра.

Для палёту Blue Origin дапрацавала наземнае абсталяванне: з люка капсулы высоўвалася спецыяльная лаўка, дзякуючы якой Бентхаус змагла самастойна перасесці з каляскі ў крэсла астранаўта. Кампанія падкрэсліла, што гэтая місія стала важным крокам да таго, каб зрабіць космас даступным для кожнага.

Новы кіраўнік NASA Джарэд Айзекман павіншаваў Міхаэлу, адзначыўшы, што ейны прыклад натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце.

Каментары2

  • Гарамбуш
    21.12.2025
    К чему стремятся люди на Западе? Отправить инвалида в космос? К чему стремятся жители бывшего совка, в котором отправили первого человека в космос? Отправить сотни тысяч своих граждан на бессмысленную войну и сделать огромную часть из них инвалидами.
  • Васіль
    22.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць