Культура1313

«Начное жыццё Мінска перажывае свае найгоршыя часы». Крык душы сталічнага дыджэя пра крызіс у тусовачнай сферы

Беларускі дыджэй Ілля Трышын, вядомы таксама як Diana Advocat, падняў у сваім блогу тэму начнога жыцця ў сталіцы.

Ілля Трышын (Diana Advocat). Скрыншот: dianaadvocat / TikTok

Хлопец заняты ў клубнай сферы каля пяці гадоў. Ён заўважае, што крызіс пачаўся даўно, ён сістэмны і цяпер дасягнуў піку.

Чаму так здарылася? Дыджэй пералічвае ў сваім тыктоку галоўныя, на яго погляд, прычыны.

«Па-першае, у Беларусі практычна адсутнічаюць нейкія ўцямныя прывозы. Канечне, да нас прыязджаюць нейкія малавядомыя артысты, у асноўным — з Масквы і Піцера. Але гэта ўсё не тая інфанагода, каб сабраць вялікую колькасць людзей. Я ўжо маўчу пра тое, што заходніх артыстаў у 2025 годзе было каля нуля.

Усё гэта вельмі псуе якасць, вечарыны робяцца аднастайнымі, лакальныя дыджэі, канечне, малайцы, але калі яны варацца ва ўласным соку, усё гэта пачынае тухнуць», — каментуе Ілля.

Другім пунктам дыджэй агучвае глабальны трэнд — моладзі ўсё менш цікава хадзіць у клуб, не спаць усю ноч, піць алкаголь і потым два дні валяцца з пахмелля.

«Цяпер гэта недапушчальная раскоша. Раней выхад у клуб — гэта было нейкае «ваў», нейкі флёр і магія. А сёння вы былі ў клубе «58»? Ніякай магіі там няма. Лепш схадзіць на нейкі квіз, квэст, пакатацца на лыжах, паскакаць на батуце — нейкі актыўны адпачынак».

Трэцяй прычынай Ілля называе эканамічную сітуацыю.

«Схадзіць патусавацца сёння каштуе вельмі і вельмі нятанна. Уваходы на вечарыны — недзе 50 рублёў. Таксі туды-назад — яшчэ недзе 50. Вельмі дарагім стаў алкаголь: кактэйлі па 20-цы, піва па 15. Патусавацца ўсю ноч — гэта мінімум 200‑250 рублёў».

Працягваючы, хлопец не абыходзіць увагай і саміх арганізатараў.

«Людзі баяцца моцных ўлётаў — складана легалізавацца, тваё мерапрыемства могуць забараніць у дзень падзеі, а ты ўжо прадаў квіткі, выдаткаваў вялікую колькасць грошай на мантаж, арэнду святла і гуку, рэкламу… А табе проста ў нейкі дзень скажуць: «Соры, мы адмяняем ваша гастрольнае пасведчанне, таму што мы так захацелі. Менавіта таму ніхто не хоча рызыкаваць — усе робяць такія тусовачкі, што калі нават уляціш, то нічога страшнага, а вось маштабнасць — сабе даражэй».

У канцы дыджэй задаецца лагічным пытаннем: як з гэтага выйсці?

«Мабыць, трэба прыдумаць нейкі новы фармат — магчыма, менш начнога жыцця, больш вечаровага. Не хапае фарматаў для людзей, якія не могуць дазволіць сабе тусавацца ўсю ноч, у каго ёсць сям’я, дзеці. Я сам, напрыклад, з задавальненнем адыграў бы на вечарыне, якая пачыналася б у 19.00 і заканчвалася ў гадзіну-другую ночы. Каб мы маглі нармальна патусавацца, а замест алкаголю папіць, напрыклад, класных пуэраў ці фільтр-каву». 

У каментарах многія пагадзіліся з Трышыным, паіранізаваўшы, праўда, з таго, як ён спрытна пералічыў розныя прычыны, абыходзячы галоўную — палітычны крызіс у краіне, праз які з’ехала вялікая колькасць рэстаратараў, артыстаў, творчай моладзі, а таксама закрыліся стылёвыя і культавыя ў мінулым месцы.

«Мы жывём і так у досыць цёмныя часы, таму начное жыццё не актуальнае», «2020 год + вайна = маем, што маем», «Пасля аблаў на Зыбіцкай неяк няма ўжо настрою ляжаць пысай у падлогу», «Гэта вы яшчэ ў Гомелі не былі — засталіся адны ўспаміны» — дзеляцца болем у каментарах.

«Я не заспела тусоўкі на Ок16, а «Маф» зачыніўся перад самым носам, але слёзы наварочваюцца, калі праходжу міма былых «Хайда», «Лоўфая» і «Камуны» — адчуванне, што калі ў Мінска адабралі гэтыя месцы сілы, цяпер проста няма чым дыхаць», — пералічвае згубленыя месцы, якія трымалі ўзровень тусовак на вуліцы Кастрычніцкай, адна з жыхарак сталіцы.

Большасць сыходзіцца на тым, што алкаголь сапраўды стаў ужо не такі модны, як раней, прычым па ўсім свеце, і гэта прыводзіць да закрыцця клубаў і пляцовак нават у такіх прагрэсіўных, тусовачных гарадах, як Берлін.

«Ранішнікі! Я знайшла такое выйсце для сябе! Вельмі прышпільна ў суботу раніцай прыйсці ў класную кавярню з прыгожымі стылёвымі людзьмі і паслухаць класную электронную музыку», — рэкамендуе адна з каментатарак альтэрнатыву.

У якасці новых забаў частка каментатараў раіць звярнуць увагу і на сілоўні.

Каментары13

  • Да самых тугіх пачало даходзіць
    24.01.2026
    Якія могуць быць танцулькі ў канцлагеры. Унутраная эміграцыя - вел - лыжы - лецішча. І мары пра шэнген
  • Всегда
    24.01.2026
    Можно открыть для себя "домашнюю химию", например!
  • Indrid Cold
    24.01.2026
    Усіх змагароў перасадзілі - цяпер зажвём.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць