Свет44

ЗША ўкладуць 9 мільярдаў даляраў у армянскую ядзерную энергетыку

ЗША плануюць укласці каля 9 мільярдаў даляраў у энергетычны сектар Арменіі, у тым ліку ў развіццё ядзернай энергетыкі. Пра гэта 9 лютага заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падчас візіту ў Ерэван, дзе ён выступаў разам з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, піша «Еўрапейская праўда».

Джэй Дзі Вэнс з падпісанай дамовай. Фота: Kevin Lamarque/Pool Photo via AP

Паводле слоў Вэнса, бакі завяршылі перамовы па міжурадавай дамове аб супрацоўніцтве ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі. Рэалізацыя гэтай дамовы адкрые магчымасці для новых праектаў як для амерыканскіх, так і для армянскіх кампаній. На першым этапе плануюцца інвестыцыі прыкладна на 5 мільярдаў даляраў, а на другім — яшчэ на 4 мільярды.

Віцэ-прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што праект будзе выгадны абедзвюм краінам, бо паспрыяе ўмацаванню энергетычнай бяспекі, устойлівасці энергасістэмы і стварэнню новых працоўных месцаў.

Ён таксама адзначыў, што ў Арменіі плануецца выкарыстанне малых модульных рэактараў, то-бок сучасных амерыканскіх тэхналогій.

Вэнс дадаў, што ЗША рэдка ідуць на экспарт такіх адчувальных тэхналогій, і гэта стала магчымым у тым ліку дзякуючы даверу да армянскага кіраўніцтва.

Раней стала вядома, што Джэй Дзі Вэнс таксама наведае Азербайджан, каб замацаваць дамоўленасці адносна будаўніцтва гандлёва-транзітнага калідора.

Нагадаем, у жніўні мінулага года прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян у прысутнасці прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падпісалі пагадненне аб стварэнні транзітнага маршруту TRIPP з асноўнай тэрыторыі Азербайджана ў Нахічэванскі анклаў праз Арменію. Практычная рэалізацыя гэтага праекта, уключаючы пачатак будаўнічых работ, запланаваная на 2026 год.

Каментары4

  • Шаноўная рэдакцыя
    10.02.2026
    Вы не маглі б патлумачыць, чаму навіна пра амерыканскія інвестыцыі у эканоміку Арменіі у галіне атамнай энэргетыкі на 9 млрд даляраў заняла такое "пачэснае" месца у стужцы навін?

    У вас шмат чытачоў могуць уцямна расказаць, што такое малы модульны рэактар?

    Я, прыкладам, абсалютна не уяўляю сабе пра што ідзе размова.

    Я толькі здагадваюся, што мары Лукашэнка пра другую АЭС альбо дадатковы ВВЭРы -- рызыкуюць апынуцца прыкладам сярэдневечнага дзікунства на фоне распрацовак Брытаніі згодна праекту Карло Рубіа:

    https://uk.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B5%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B9_%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%81%D0%BA%D0%BE%D1%80%D1%8E%D0%B2%D0%B0%D1%87%D0%B5%D0%BC_%D0%BF%D1%96%D0%B4%D0%BA%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%BD%D0%B8%D0%B9_%D1%80%D0%B5%D0%B0%D0%BA%D1%82%D0%BE%D1%80
  • Облин
    10.02.2026
    Знаменитое армянское качество. Сейсмоактивная зона. На месте армян я б напрягся.
  • Для таго
    10.02.2026
    Шаноўная рэдакцыя, каб мы зайздросцілі, краіна, якая дапамагала падаўляць пратэсты ў Казахстане, была прарасейскае да нядаўніх сабыцій, нават пасля пачатку вайны і якая з акупавала міжнародна прызначаную тэрыторыю Азербайджана, і стварыла там сваё ОРДЛО, засталася без санкцый і з міжнароднай падтрымкай, пака беларусаў ўсім мірам ненавідзяць

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні9

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць