Грамадства11

У Беларусі — 365 экстрэмісцкіх фармаванняў і арганізацый

Але некалькі ўключаныя паўторна.

Будынак КДБ у Мінску, фота Lookby.Media

У пераліку «экстрэмісцкіх» фарміраванняў і арганізацый на 5 мая 2026 года 350 фармаванняў і арганізацый, аднак агульная колькасць пазіцый у пераліку 365.

Розніца звязана з тым, што туды асобна ўключаюцца дапаўненні, шэраг пунктаў паўтараецца. Некаторыя аб’яднанні грамадзян прызнаныя як ЭФ, так і ЭА, піша «Позірк».

Колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур у спісе дасягнула 60. Іх доля ў спісе складае 17%.

З улікам гэтага да медыясферы адносяцца 64 пазіцыі з 365 (17,5%).

Дапаўненні аформленыя ў дачыненні да тэлеканала «Белсат», а таксама рэдакцый «Люстэрка» і KYKY. Акрамя таго, Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) прызнаны як ЭА (15 верасня 2023 года), так і ЭФ (31 сакавіка 2026-га).

У пералік уключана агулам 137 чалавек, якія, на думку беларускіх сілавых структур, маюць дачыненне да ЭФ і ЭА ў медыясферы. Двое з іх згаданыя двойчы: Фёдар Паўлючэнка (БРЦ і reform.news) і Аляксандр Ярашэвіч (БРЦ і «БюроМедыя»).

Складаць спіс, які афіцыйна называецца «Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» сілавікі атрымалі права дзякуючы пастанове Савета міністраў ад 12 кастрычніка 2021 года «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму» за подпісам экс-прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі.

У дачыненні да арганізацый і структур медыясектара ў кастрычніку-снежні 2021 года было прынята 4 рашэнні аб уключэнні ў спіс, у 2022 годзе — 15, у 2023‑м і 2024‑м — па 14, у 2025‑м — 13, з пачатку 2026‑га — 4.

Каментары1

  • Ёсік
    06.05.2026
    Во, б.яць, не Беларусь, а нейкі інкубатар экстрэмізму. Афганістанскі талібан зайдросьціць лукашэнку.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ1

Статкевіч на зварот Золатавай і Калеснікавай: Ён абясцэньвае пакуты і ахвяры, гэта ідэалогія прыстасаванства93

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне4

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?8

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць