Свет

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

ЗША вядуць актыўныя закрытыя перамовы з Даніяй і прадстаўнікамі Грэнландыі пра магчымасць пашырэння амерыканскай вайсковай прысутнасці на востраве. Паводле сведчанняў некалькіх крыніц, у апошнія месяцы перамовы прасоўваюцца, хоць адбываюцца без шырокай публічнасці, піша Бі-бі-сі.

Дацкія вайскоўцы ў Грэнландыі. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Juliette Pavy/Bloomberg via Getty Images

Амерыканскі бок хоча адкрыць тры новыя вайсковыя базы на поўдні Грэнландыі. Іх галоўная задача — назіранне за вайсковай і марской актыўнасцю Расіі і Кітая ў Паўночнай Атлантыцы, асабліва ў стратэгічна важным рэгіёне паміж Грэнландыяй, Ісландыяй і Вялікабрытаніяй.

Перамовы праходзяць у рамках наяўнай дамоўленасці 1951 года паміж ЗША і Даніяй, якая дазваляе ЗША мець вайсковую прысутнасць у Грэнландыі пры згодзе Даніі. У мінулым у ЗША там было значна больш баз (каля 17 у перыяд Халоднай вайны), але цяпер засталася толькі адна асноўная — касмічная база Пітуфік, якая выкарыстоўваецца для назірання за ракетамі.

У перамовах удзельнічаюць высокапастаўленыя дыпламаты і чыноўнікі з ЗША, Даніі і Грэнландыі. З амерыканскага боку працэс каардынуе прадстаўнік Дзярждэпартамента, а з дацкага — амбасадар і прадстаўнік Грэнландыі ў ЗША. Сустрэчы адбываліся некалькі разоў з пачатку года.

Паралельна ЗША спрабуюць зняць дыпламатычную напружанасць, якая ўзнікла пасля ранейшых заяў Дональда Трампа. Ён сцвярджаў, што Грэнландыя павінна быць пад кантролем ЗША, каб не дапусціць яе патэнцыйнага «захопу» Кітаем або Расіяй. Гэтыя словы выклікалі крызіс у адносінах з Даніяй і Грэнландыяй, але цяпер афіцыйна гаворка ідзе толькі пра супрацоўніцтва, а не пра змену статусу тэрыторыі.

Белы дом паведамляе, што перамовы ідуць на высокім узроўні і ў канструктыўным кірунку, але дэталі не раскрываюцца. Данія пацвярджае, што дыялог вядзецца, і не выключае магчымасці дадатковых амерыканскіх баз, але падкрэслівае, што гэта павінна адбывацца з улікам яе суверэнітэту.

Кіраўніцтва Грэнландыі таксама адзначае, што перамовы рухаюцца ў лепшы бок. Мясцовы прэм’ер-міністр падкрэсліў, што дыялог стаў больш спакойным і канструктыўным у параўнанні з тым, як ён выглядаў раней у публічнай прасторы. Аднак ён дадаў, што Грэнландыя не збіраецца адмаўляцца ад сваіх правоў, «не прадаецца» і будзе ўдзельнічаць у любых дамоўленасцях толькі на аснове павагі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць