Свет11

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю

«Гэты вялікі, дрэнна кіраваны кавалак лёду!»

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ сустрэўся ў Белым доме з Дональдам Трампам. Гэта была іх першая сустрэча пасля таго, як Трамп раскрытыкаваў саюзнікаў у Еўропе за адмову далучыцца да вайны, якую ЗША і Ізраіль вядуць супраць Ірана, паведамляе Бі-бі-сі.

Пасля гэтага прэзідэнт ЗША заявіў, што Амерыка можа выйсці з арганізацыі, у якой Злучаныя Штаты адыгрываюць ключавую ролю і якую Трамп раней называў «папяровым тыграм». Гэта заява Трампа, паводле слоў прэс-сакратара Белага дома, магла стаць адной з тэм размовы Трампа і Рутэ.

Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У інтэрв’ю CNN Рутэ назваў размову «вельмі адкрытай і шчырай», аднак не адказаў наўпрост на пытанне, ці казаў Трамп пра выхад з НАТА. Паводле слоў Рутэ, Трамп «засмучаны» паводзінамі саюзнікаў.

Прэзідэнт ЗША пракаментаваў сустрэчу ў Truth Social, паскардзіўшыся, што «НАТА не дапамагло нам, калі нам гэта было трэба», і дадаў: «Успомніце Грэнландыю — гэты вялікі, дрэнна кіраваны кавалак лёду!»

Намер Трампа «атрымаць» Грэнландыю, аўтаномію ў складзе Даніі, справакаваў крызіс у НАТА.

Пазней прэзідэнт ЗША заявіў, што не плануе сілай захопліваць востраў, але паабяцаў, што «не забудзе» негатыўную рэакцыю на сваю ідэю з боку саюзнікаў з НАТА.

На гэтым тыдні Wall Street Journal пісала са спасылкай на крыніцы пра жаданне Трампа «пакараць» еўрапейскія краіны, якія адмовіліся ад удзелу ў вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана.

Каментары1

  • Дзмітрый
    09.04.2026
    Можа табе не дапамагаюць, бо памятаюць пра Грынландыю. І пра шантаж падтрымкай Украіны. 🤔 Ды, не, гэта ж іншае, ці не так?

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан33

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш20

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?14

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць