Вайна1212

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію

Падарожнік па мянушцы Саша Конь ішоў з Разанскай вобласці ў Лацінскую Амерыку. Цяжка сказаць, зыходзячы з якіх меркаванняў ён планаваў свой маршрут, аднак жа чамусьці падышоў пад самую мяжу з Украінай.

13 мая ўлады Бранскай вобласці паведамлялі пра атаку дрона па вёсцы Старая Пагошч у памежным з Украінай Суземскім раёне, у выніку якой загінуў ураджэнец Стаўрапольскага краю. Імя тады не называлася.

Пазней з’явілася інфармацыя, што загінулым можа быць менавіта Саша Конь, хоць дакументаў пры ім не знайшлі.

37‑гадовы падарожнік стаў вядомы пасля таго, як у пачатку красавіка выправіўся пешшу з Разанскай вобласці ў Бразілію. Ён быў апрануты ў камуфляжнае адзенне, цягнуў за сабой самаробны вазок вагой каля 300 кілаграмаў і, паводле паведамленняў, праходзіў ад 15 да 30 кіламетраў за дзень.

Сашу Каня заўважылі ў Бранскай вобласці яшчэ 5 мая. Па словах мужчыны, у Лацінскую Амерыку ён адправіўся «ў пошуках сябе», таму што вырашыў пакінуць «хранічную мітусню». Цяпер ён пакінуў яе навечна.

Вёска Старая Пагошч знаходзіцца за 5,5 км ад украінскай мяжы па прамой і рэгулярна падвяргаецца атакам УСУ. 

Каментары12

  • Мнение
    14.05.2026
    И ни следа от взрыва дрона не тенте.
  • Ё
    15.05.2026
    “Падыйшоў у камуфляжы пад украінскую мяжу”. Пралічыўся, але дзе… ?
  • a.hto.tan.idze
    15.05.2026
    Бразільцы прынялі пагрозу сур'ёзна!

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»1

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

Кіроўцам гарадскіх аўтобусаў абяцаюць заробкі да 5000 рублёў. Хто можа разлічваць на такія грошы?5

Пачобут: Паеду ў Беларусь на пачатку верасня. Скончу яшчэ некалькі спраў і паеду17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»1

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць