Грамадства1313

Памятаеце Паўла з ДЦП, які скарыў сацсеткі беларускай мовай? Яму перадалі падарункі

Паўлу падарылі не толькі раман Караткевіча, пра які ён марыў, але і сертыфікат у кніжную краму на вялікую суму.

Павел. Скрыншот відэа

Павел стаў героем відэа мінскага блогера Дзмітрыя Жыха (Belrels), які вядомы сваімі вулічнымі інтэрв'ю з выпадковымі мінакамі. Ён распытвае месцічаў пра тое, як яны жывуць і пра што мараць, пры гэтым часта героямі яго апытанак становяцца людзі з інваліднасцю.

У Паўла ДЦП, але, са слоў блогера, «за драйвам і шчырасцю юнака гэтага проста не заўважаеш». «Ён — філолаг, які закаханы ў беларускую мову, і яго свет зараджае ўсё навокал», — распавёў Дзмітрый.

Павел расказаў пра сябе, што любіць чытаць кнігі і глядзець футбол. А таксама марыць працаваць па спецыяльнасці — ён філолаг: «Мне цікава займацца навукай. Лічу, што ў Беларусі павінна больш развівацца беларуская мова. У нас шмат выбітных людзей, якія праславілі нашу краіну на ўвесь свет. У краіне гэтаму надаецца мала ўвагі, таму я і абраў для сябе такі шлях. Лічу, што гэта мая місія».

Калі зайшла гаворка пра мары, Павел прызнаўся, што даўно хацеў набыць раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Але кніга каштуе дорага.

У каментарах усе былі ў захапленні ад беларускамоўнага хлопца. У Threads тэгнулі акаўнт анлайн-крамы oz.by — людзі пісалі, што гатовы скінуцца грашыма на кнігу класіка беларускай літаратуры. Але ж прадстаўнікі крамы адказалі, што з задавальненнем падораць яе самі.

Таксама ў каментары прыйшлі прадстаўнікі крамы Marks — яны дадалі, што дораць Паўлу сертыфікат у сваю кнігарню наміналам 500 рублёў.

Дарэчы, раман «Каласы пад сярпом тваім» некалькі гадоў таму прыбралі са школьнай праграмы. А пасадзейнічаў гэтаму дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін. Ён палічыў, што знакаміты раман Уладзіміра Караткевіча не спрыяе фармаванню ў школьнікаў гістарычнай памяці, якая патрэбна ўладам. 

Каментары13

  • Сонейка
    16.05.2026
    Які светлы хлопец
  • Шпак
    16.05.2026
    Калі інвалід ратуе мову цэлай нацыі, то гэтае кажа толькі аб тым, што белыя рускія - цалкам нагедлы народзец.
  • Такі вынік
    16.05.2026
    Ёсік, гигины прыходзяць і сыходзяць, а творы Караткевіча зау́жды будуць!!!

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

Класкоўскі: Калі калій пойдзе праз Клайпеду, гэта знізіць залежнасць Беларусі ад Расіі28

Ціханоўская пабачылася ў Нью-Ёрку з «дзіцём Беларусі» Кіану Рыўзам25

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»47

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары12

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць