Грамадства11

У Ашмянскім раёне мужчына скраў трактар і завяз на ім у балоце

Інцыдэнт здарыўся ў вёсцы Сякераўцы: 27‑гадовы мужчына скраў трактар, але не змог далёка з’ехаць, бо тэхніка завязла ў балоце.

Фота: t.me/Neman102

Мужчына прыехаў у госці да знаёмага, дзе яны разам ужывалі алкаголь. У нейкі момант ён заўважыў на суседнім двары трактар «Беларус», у якога кабіна была не зачынена, а ключ заставаўся ў замку запальвання.

Скарыстаўшыся сітуацыяй, ён сеў у трактар, завёў яго і паехаў. Аднак паездка аказалася кароткай — ужо праз кароткі час машына завязла ў балоце. Пасля гэтага мужчына проста вярнуўся да знаёмага і працягнуў застолле.

Неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу за крадзеж, а трактар вярнулі прадпрыемству.

Пры гэтым у міліцыі адзначылі, што сітуацыі паспрыяла неасцярожнасць механізатара: ён пакінуў тэхніку незачыненай з ключом у замку і нават не заўважыў, што яе скралі.

Каментары1

  • Адна карцінка вартая тысячы словаў
    26.05.2026
    Дакладная мэтафара Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць