Грамадства33

У ЕГУ пракаментавалі масавыя ператрусы ў звязаных з універсітэтам людзей

Адміністрацыя ЕГУ паведаміла «Радыё Свабода» што цяпер «універсітэт не абмяжоўваецца толькі маніторынгам сітуацыі, якая развіваецца, а робіць актыўныя захады рэагавання ў сувязі з канкрэтнымі інцыдэнтамі як у публічнай сферы, так і ў рамках унутранай працы».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паведамляецца, што адміністрацыя ЕГУ знаходзіцца ў пастаянным узаемадзеянні з прадстаўнікамі універсітэцкай супольнасці дзеля забеспячэння належнага і своечасовага абмену інфармацыяй паміж усімі зацікаўленымі бакамі:

«Студэнтам і прафесарска-выкладчыцкаму складу даецца доступ да неабходнай інфармацыі, якая дазваляе ім арыентавацца ў сітуацыі, уключаючы адпаведныя рэкамендацыі, а таксама магчымасць індывідуальнай падтрымкі ў канкрэтных пытаннях».

Дзяржаўныя органы Літоўскай Рэспублікі, заснавальнікі і донары ЕГУ рэгулярна атрымліваюць інфармацыю пра апошнія падзеі, паведамілі ў ВНУ:

«Магчымыя далейшыя захады рэагавання знаходзяцца на стадыі абмеркавання; адначасова робяцца крокі, накіраваныя на атрыманне рэакцыі і падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці».

На сёння праваабаронцам вядома пра больш чым 30 ператрусаў у справе ЕГУ, якія прайшлі 2—4 чэрвеня. Падставай стала заведзеная ўладамі крымінальная справа за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «фінансаванне» яе.

Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя падалі заяву на адлічэнне і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэнне з універсітэта.

КДБ прыходзіць і да выпускнікоў універсітэта. У іх патрабуюць дыпломы аб заканчэнні ЕГУ.

Каментары3

  • Рэкамендацыя донарам
    05.06.2026
    Рашэнне вельмі простае: трэба проста раздаць тыя міл'ёны, якія выдаткоўваюцца на ўтрыманне бюракратычных ртоў гэтай установы, мэтава студэнтам, каб яны маглі навучацца ў НАРМАЛЬНЫХ установах. Гэты адмывачны балаган час спыняць!
  • Х
    05.06.2026
    Дзе рэакцыя міжнароднай навуковай супольнасці? Няўжо няма нейкай садружнасці ўніверсітэтаў, міжнародных навуковых установаў ці чагосьці такога? Натуральна, калгасным уладам гэта будзе з большага да лямпачкі, але чымсці, можа, і зачэпіць - і сыграе пазітыўную ролю.
  • Барадзед
    05.06.2026
    А где учатся и живут дети лукашистов, не в Евросоюзе ли? Надо отчислять и пусть вертаются в колхозную родину.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць