Грамадства2020

Сілавікі прыходзяць да студэнтаў ЕГУ — і цяперашніх, і былых

«Нашай Ніве» стала вядома пра некалькі выпадкаў, калі сілавікі прыйшлі да выпускнікоў ЕГУ. Ператрусы і допыты ў людзей, звязаных з універсітэтам, праходзяць па ўсёй краіне.

Па факце супрацоўніцтва з ЕГУ распачалі крымінальную справу. «Вясна» паведаміла, што да дзейных студэнтаў прыходзяць сілавікі і пагражаюць крымінальным пераследам, калі чалавек не адлічыцца з установы. Пагражаюць крымінальнымі справамі і родным цяперашніх студэнтаў ЕГУ — маўляў, калі іх дзеці не адлічацца, то крыміналкі завядуць на іх сваякоў. Праваабаронцам вядома пра мінімум 12 чалавек, да якіх прыйшлі сілавікі.

Па якіх менавіта артыкулах распачалі крымінальную справу — пакуль невядома. Магчыма, за ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні».

«Нашай Ніве» ў сваю чаргу вядомыя два выпадкі, калі прыходзілі да былых студэнтаў. Выпадкі, пра якія ідзе гаворка, мелі месца ў Мінску і ў адным з беларускіх райцэнтраў. Адзін з выпускнікоў, да якіх прыйшлі, скончыў ЕГУ ў 2019-м, другі — у 2025-м. Сілавікі праводзілі вобшук на падставе пошукаў «экстрэмісцкай сімволікі».

Беларускія ўлады абвясцілі ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» у красавіку 2026-га. Каля 100 студэнтаў пасля гэтага пакінулі ўніверсітэт.

Сілавікі сцвярджалі, што крымінальная адказнасць можа пагражаць тым беларусам, якія працягнуць выкладаць ці вучыцца ва ўніверсітэце пасля прызнання яго «экстрэмісцкай арганізацыяй». Пры гэтым у канале, блізкім да Міністэрства адукацыі, казалі, што за старыя дыпломы чапаць нікога не будуць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Швондзер
    02.06.2026
    Трэба ўвогуле запрэціць усе буржуйскія дыпломы. У нас сваіх ВНУ хапае: БГАТУ, Акадэмія МУС, БГУ імя Леніна, БГУФК.
    На ўсе спецыяльнасці вучаць, ад даяркі да дыпламата-міжнародніка. На прэзідзента і чыноўнікаў паглядзіце, якія адукаваныя ўсе: з гальштукамі, бацінкі начышчаныя, ведаюць замежныя мовы (рускую)
  • Лувр
    02.06.2026
    Парада, спецыяліст па ўсіх пытаннях?
  • .
    02.06.2026
    Да вообще высшее образование запретить. И очки. Одни проблемы от этих грамотных. Вопросы задают, хотят странного - выборов, подотчетности, соблюдения законов.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў23

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

Z-блогер Раманаў аб’явіўся пасля амаль месяца маўчання і чутак пра затрыманне6

Украіна ўдарыла па расійскай авіябазе «Саваслейка». Генштаб УСУ паведаміў пра пяць падбітых самалётаў5

На краі Сонечнай сістэмы можа хавацца велізарная планета. Што знайшлі навукоўцы2

Гудзенне ў трубах перашкаджае спаць — жыхары аднаго са шматпавярховікаў у Барысаве не могуць дамагчыся цішыні

Лукашэнка пра пачатак вайны: У 2022‑м амерыканцы папярэджвалі… І правільна папярэджвалі!21

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень5

Лукашэнка заявіў, што Бог вырашыць, калі яму сыходзіць з пасады34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў23

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць