Спорт88

ФІФА абавязала Іран і Егіпет правесці ЛГБТ-матч. Што там будзе?

Зборныя згуляюць асаблівы матч чэмпіянату свету ў гонар ЛГБТ. Абодва ўдзельнікі супраць, але ФІФА выступае за інклюзіўнасць і павагу, піша sports.ru.

Стадыён у Сіэтле, дзе пройдзе 27 чэрвеня (субота) гульня. Пачатак а 6‑й раніцы па Мінску. Фота: Steph Chambers / Getty Images

Яшчэ да лёсавання арганізацыйны камітэт Сіэтла абвясціў, што запланаваны на 26 чэрвеня (у Еўропе будзе раніца 27 чэрвеня) матч турніру будзе прысвечаны ЛГБТ. У той момант удзельнікі гульні былі невядомыя.

Пасля лёсавання стала зразумела: у Сіэтле ў гэты дзень у трэцім туры групы G сустрэнуцца Іран і Егіпет. У Сіэтле запланавана яшчэ некалькі гульняў ЧС: Бельгія — Егіпет (15 чэрвеня), ЗША — Аўстралія (19 чэрвеня), Боснія і Герцагавіна — Катар (24 чэрвеня) і два матчы плэй-оф (1 і 6 ліпеня).

Егіпет і Іран заклікалі ФІФА ўмяшацца ў правядзенне мерапрыемстваў у рамках прайду ЛГБТК+. У лісце Футбольнай асацыяцыі Егіпта гаворыцца, што такія мерапрыемствы супярэчаць культурным і рэлігійным каштоўнасцям краін-удзельніц.

Кіраўнік Іранскай футбольнай федэрацыі Мехдзі Тадж заявіў, што Тэгеран і Каір выказалі «пярэчанні па гэтым пытанні». На яго думку, гэта «нерацыянальны крок, які падтрымлівае пэўную групу».

Паводле даных The Guardian, ФІФА адхіліла просьбу абедзвюх федэрацый, палічыўшы, што фармат матчу будзе прытрымлівацца ідэі інклюзіўнасці і павагі і не можа быць зменены пад патрабаванні асобных краін.

Таму перад пачаткам гульні будзе тэматычная сімволіка, фанатам дазволяць прыносіць вясёлкавыя сцягі, а ў капітанаў будуць абавязковыя павязкі.

У Егіпце гомасэксуальныя адносіны забароненыя. У Іране максімальнае пакаранне за гомасэксуальныя адносіны — смяротнае пакаранне.

На стадыёне будуць сцягі ЛГБТ, хоць Іран патрабаваў абыйсціся без іх.

Эрык Уол, член кансультатыўнага камітэта «Сіэтл Прайд Матч», растлумачыў, што гэтыя святкаванні — частка культуры Сіэтла, таму яны павінны паважацца гасцявымі камандамі.

«Ведаю, што Егіпет звяртаецца з петыцыяй да ФІФА, але гэта ўздымае этычныя пытанні, — адзначыў Уол. — У Катары яны казалі, што мы павінны паважаць культуру».

Уол нагадаў, што на чэмпіянаце свету ў Катары ФІФА пагражала жоўтымі карткамі гульцам з павязкай OneLove у падтрымку правоў ЛГБТ — з-за гэтага англічане і валійцы не сталі іх насіць. У Катары аднаполыя адносіны не легалізаваныя, шлюбы забароненыя.

Уол заявіў, што мерапрыемствы пройдуць па ўсім горадзе, а не толькі на матчы. «Мы не маем дачынення да таго, што адбываецца ўнутры стадыёна, але наяўнасць сцягоў Pride на стадыёне — гэта тыпова для Сіэтла», — дадаў член кансультатыўнага камітэта. Паводле яго слоў, мерапрыемствы пачалі рыхтаваць яшчэ ў канцы 2024 года. «Ніколі не было стратэгічнага намеру нашкодзіць камусьці або прымусіць ФІФА адчуць сябе пэўным чынам», — запэўніў Уол.

У горадзе будзе шмат плакатаў, таксама арганізуюць гістарычны маршрут, прысвечаны ЛГБТ. У планах — выставы мастацкіх твораў, святкаванне вакол стадыёна і па ўсім горадзе.

А Іран даваў ФІФА спіс з дзесяці ўмоў для ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Сярод ключавых патрабаванняў — строгая забарона на дэманстрацыю неафіцыйных або непрынятых сцягоў, у прыватнасці ЛГБТ, на стадыёне.

Каментары8

  • Ннннн
    06.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Цім
    06.06.2026
    Дарэмна ФІФА так робіць. Гэта ж футбол, гэта Чэмпіянат Свету, а не гей-парад.
  • Гульня ў іншыя вароты
    06.06.2026
    - ЛГБТ - гэта гераізм нейкі, каб гэтаму футбольныя матчы прысвячаць? Пэўныя сэксуальныя перавагі - гэта per se нейкае выбітнае дасягненне ці што?
    - Каштоўнасці ЛГБТ патрабуюць павагі, а культурныя і рэлігійныя каштоўнасці іранцаў і егіпцян павагі не вартыя?

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку9

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал33

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

У Грузіі затрымалі кіроўцу мікрааўтобуса, у якім загінулі беларусы. Перад смяротным ДТЗ ён выскачыў з яго2

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі15

Асабістая доктарка Лукашэнкі стала ўладальніцай сеткі аптэк11

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку9

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць