Вайна55

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў

Расійскія вайскоўцы пачалі прымяняць новую сістэму радыёэлектроннай барацьбы «Волна Купол Гарант», здольную падаўляць сігнал спадарожнікавай сувязі Starlink на плошчы да 20 квадратных кіламетраў. Пра гэта паведаміў дарадца міністра абароны Украіны, спецыяліст у галіне вайсковых радыётэхналогій Сяргей Бяскрэстнаў (пазыўны «Флэш»), піша The Moscow Times.

Фота: Мінабароны Расіі

Паводле даных Сяргея Бяскрэстнава, комплекс вырабляе сімферопальскае прадпрыемства ТАА «Расійскі купал», ён пастаўляецца арміі па цане каля 1,5 мільёна даляраў за адзінку.

Прынцып працы сістэмы, паводле слоў Флэша, даволі просты: на зямлі размяшчаюцца спадарожнікавыя антэны, накіраваныя на спадарожнік Starlink, які пралятае міма. Сістэма выпраменьвае магутныя перашкоды ў дыяпазоне 14—14,5 ГГц.

«Гэты дыяпазон падзелены на 8 каналаў шырынёй 62,5 МГц кожны. Расіяне ўмоўна ўзялі 8 спадарожнікавых талерак, накіравалі іх на спадарожнік, і кожная талерка перадае перашкоды на сваім канале. Усё. Спадарожнік «аглух», — патлумачыў эксперт.

Першае прымяненне такой сістэмы, паводле даных «Флэша», было зафіксавана яшчэ ў 2024 годзе на харкаўскім кірунку, але тады комплекс хутка выявілі і знішчылі. Да 2026 года масавых спроб паўторнага выкарыстання не фіксавалася. Аднак пасля пачатку атак Украіны на расійскую лагістыку выпадкі падаўлення Starlink пачасціліся.

Нядаўна камандзір 422‑га асобнага падраздзялення Беспілотных сіл апублікаваў відэа знішчэння аднаго такога комплексу, пацвердзіўшы, што ўкраінскія сілы сістэматычна выяўляюць і ліквідуюць падобныя сродкі РЭБ.

Напрыканцы мая старшыня расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў, што выкарыстанне спадарожнікавых тэхналогій Украінай можа вымусіць Расію прымяніць зброю, «якая не пакіне следу ні ад каго». Пры гэтым раней расійская армія сама актыўна выкарыстоўвала тэрміналы Starlink для каардынацыі войскаў, але пасля таго як SpaceX па патрабаванні Кіева адключыла ўсе незарэгістраваныя ва Украіне апараты, прасоўванне расійскіх войскаў рэзка запаволілася.

10 чэрвеня Дзярждума прыняла пакет паправак, якія забараняюць продаж у Расіі абсталявання для замежных сістэм спадарожнікавай сувязі, што не атрымалі дазволу на выкарыстанне расійскіх радыёчастот — у першую чаргу гаворка ідзе пра тэрміналы Starlink. У расійскім Міністэрстве лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый пацвердзілі, што новыя меры замацоўваюць забарону на продаж абсталявання, якое працуе ў абыход дзяржрэгулявання. Паралельна ў Расіі спрабуюць стварыць уласныя спадарожнікавыя сістэмы сувязі, у прыватнасці праект «Рассвет» кампаніі «Бюро 1440», які называюць расійскім аналагам Starlink.

Каментары5

  • Імя
    16.06.2026
    Ага, на рф таксама масава катаюцца на Ё-мабілях, якія на рф таксама распрацавалі
  • Х
    16.06.2026
    Галоу́ны мінусы для рашыскай— "Волна купол гарант" яна павінна блізка знаходзіцца да фронту + вельмі прыкметная. А вынік такі, яна лёгка выяўляецца.
  • Максим Дизайнер из Миротворца
    16.06.2026
    Ждем под Славянском и Запорожье. Русские там как раз в этом радиусе стоят.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць