Спорт55

Зборная Партугаліі бязлітасна разграміла Узбекістан. Раналду адгрузіў два галы

Зборная Партугаліі разграміла каманду Узбекістана ў матчы другога тура групы K чэмпіянату свету па футболе 2026 года. Сустрэча ў амерыканскім Х'юстане завяршылася з лікам 5:0 на карысць партугальцаў.

Герой матча Крышціяну Раналду. Фота: AP Photo/Eric Gay

Галоўным героем матча стаў 41‑гадовы Крышціяну Раналду, які аформіў дубль. Ён адкрыў лік ужо на 6‑й хвіліне, а на 39‑й хвіліне забіў другі мяч.

Яшчэ адзін гол у першым тайме на рахунку Нуну Мендэша, які вызначыўся на 17‑й хвіліне.

На 29‑й хвіліне зборная Узбекістана здолела забіць, але пасля прагляду відэа гол Азізжона Ганіева быў адменены з-за парушэння правіл у атацы.

У другім тайме чацвёрты мяч у вароты ўзбекскай каманды трапіў пасля аўтагола брамніка Абдувахіда Няматава. А канчатковы лік на 87‑й хвіліне ўстанавіў Рафаэл Леаў.

Пасля двух тураў зборная Партугаліі набрала чатыры балы і ўзначальвае турнірную табліцу групы K. Зборная Узбекістана пакуль застаецца з нулямі і займае апошняе месца ў групе.

У трэцім туры Партугалія сустрэнецца са зборнай Калумбіі, а Узбекістан згуляе супраць зборнай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. А паміж сабой Калумбія і ДРК пачнуць гуляць заўтра а 5‑й раніцы паводле беларускага часу.

Каментары5

  • Penaldo
    23.06.2026
    Я лучший! В ворота Узбекистана могут забивать только лучшие, это вам не Леня Месси, это я номер один в мире!
  • Hsu
    24.06.2026
    На гэтым ЧС не хапае Украіны, Італіі і Ісландыі.
  • Ня ведаю, чаму
    24.06.2026
    Hsu,

    Украінцаў шведы разграмілі, якія гуляюць на кубку сярэдненька.

    А італьянцы саступілі па пенальці Босніі, якія яшчэ больш сціплая. Тут Гатуза хай сам сябе вініць, сваю селекцыю і тактыку.

    Спадзяюся, Манчыні верне маладыя таланты, якія ён у свой час з Інтэра цягнуў у каманду, бо яны з Італіі разбягаюцца па Еўропе.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства64

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію20

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць