Свет33

«Мы хочам зразумець, што адбылося». У Крамлі запатрабавалі тлумачэнняў пасля заяў аб змене пазіцыі Трампа наконт Украіны

Падставай для гэтага сталі словы прэзідэнта Францыі.

Фота: Vadim Ghirda / AP

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква хоча зразумець, што адбылося на саміце Саміт G7 у французскім Эвіян-ле-Бэне, піша Bild.

Падставай для гэтага сталі словы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Паводле яго версіі, пасля перамоў з партнёрамі Дональд Трамп прыйшоў да высновы, што Расія не хоча міру ва Украіне, а ранейшыя дамоўленасці паміж Трампам і Пуціным былі канчаткова пахаваныя.

Асаблівую ўвагу таксама прыцягнулі новыя заявы Трампа пра Уладзіміра Зяленскага.

На сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ прэзідэнт ЗША сказаў, што Украіна трымаецца «даволі добра, назваў Зяленскага «мужным» і заявіў, што ў Кіева ёсць «выдатнае абсталяванне» і «выдатныя байцы». Пры гэтым яшчэ нядаўна Трамп публічна рэзка крытыкаваў украінскага прэзідэнта.

У адміністрацыі ЗША таксама ўсё часцей гавораць пра перавагу Украіны. Намеснік дзяржсакратара Джэрэмі Левін нядаўна заявіў пра «шырокі кансэнсус» паміж Трампам, Зяленскім і еўрапейскімі саюзнікамі, а таксама сказаў, што Украіна «на дадзены момант» выйграе вайну і змяніла дынаміку на фронце.

Лаўроў пры гэтым назваў паведамленні пра тое, што Вашынгтон даў Кіеву дазвол на больш жорсткія ўдары па Расіі, выдаваннем «жаданага за сапраўднае».

Каментары3

  • .
    25.06.2026
    «Мы хочам зразумець, што адбылося»

    Вы обос..лись.
  • што адбылося
    25.06.2026
    Прачнуўся Доні раніцай, паглядзеў у вакно, а там расейскія НПЗ палаюць. Адкрыў фортку - дух Анкорыджа выветрыўся.
  • Жвір
    25.06.2026
    Ну, як што ? Напрыклад адбылася прадастаўленая Рашай дапамога Ірану з навядзеньнем іранскіх ракет на амерыканскія ваенныя базы ў краінах Персіцкай затокі. А гэта вельмі шмат.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць