Грамадства1717

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў

Кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрый Круты заявіў, што працяглая паездка палітыка ў краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі звязана з падрыхтоўкай маштабных эканамічных праектаў.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Sergey Bulkin, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле слоў Крутога, гэтыя візіты рыхтаваліся некалькі месяцаў, а некаторыя — яшчэ з канца мінулага года.

Ён адзначыў, што Беларусь мае шэраг перспектыўных праектаў з краінамі рэгіёна на дзясяткі мільёнаў даляраў, і таму іх абмеркаванне адбываецца на прэзідэнцкім узроўні.

Круты таксама заклікаў не шукаць сенсацый у працяглай замежнай паездцы, падкрэсліўшы, што гэта планамерная праца. Ён паведаміў, што апошнія дні Лукашэнка вывучаў матэрыялы, уносіў карэктывы і рыхтаваўся да перамоў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, падчас паездкі Аляксандр Лукашэнка наведае пакуль не названыя тры краіны Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам дзяржаў і абмеркаванне буйных праектаў у розных сферах супрацоўніцтва.

Каментары17

  • Vwd
    28.06.2026
    Хутчэй паляцеў праверыць скрадзеныя ім ў Беларусі грошы на мільярды даляраў.
  • HD
    28.06.2026
    Такую паездку мог бы зрабіць і міністр.
    Лука паехаў правяраць грошы свайго вывадка якія ен з сямейкай скралі ў Беларусі і яе народу.
    І лічба не на мільены, а на мільярды.
  • Намасце
    28.06.2026
    Пратаколаў аб намерах будзе цэлы мех! Здорава!!

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой4

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць