Грамадства11

Памёр футбольны калекцыянер, які апранаў моладзь у майкі з Лукашэнкам

У Брэсце памёр вядомы футбольны калекцыянер Георгій Дарбуашвілі. Некалькі гадоў таму ў яго дыягнаставалі анкалагічнае захворванне, піша «Анлайнер».

Георгій Дарбуашвілі

Інфармацыю пра смерць Георгія Дарбуашвілі «Анлайнеру» пацвердзілі ў футбольным клубе «Дынама» (Брэст). 

Георгій Дарбуашвілі нарадзіўся ў Паўночнай Асеціі, у дзяцінстве займаўся вольнай барацьбой. Ва ўзросце 13 гадоў разам з бацькам пераехаў у Паўднёвую Асецію, дзе працягваў заняткі спортам.

Пасля службы ў войску адправіўся ў Растоў-на-Доне, каб працягнуць спартыўную кар’еру. На адным з турніраў яго заўважыў брэсцкі трэнер Мікалай Будкевіч, які запрасіў маладога барца пераехаць у Брэст. У 1983 годзе ён перабраўся ў Беларусь, дзе жыў да канца жыцця.

З 1985 года працаваў у Брэсце інструктарам па спартова-масавай рабоце з дзецьмі. Праз год заснаваў жаночы футбольны клуб «Вікторыя», які ў 1995 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі.

У 2010 годзе быў абраны дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў і тады сумна праславіўся на ўсю Беларусь. 21 лістапада ў Брэсце прайшоў матч паміж брэсцкім «Дынама» і бабруйскай «Белшынай». Падчас матча на стадыёне знаходзіліся каля 30 дзяцей і падлеткаў, апранутых у рознакаляровыя майкі з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Наш президент».

Фота: Gazetaby.com

Ініцыятарам гэтай акцыі быў якраз Георгій Дарбуашвілі. У перапынку шоу працягнулася, на бегавой дарожцы ўзнагароджвалі маладых футбалістаў і футбалістак Брэсцкай вобласці, якія таксама былі апранутыя ў такія ж майкі. 

Георгій Дарбуашвілі ў майцы з Лукашэнкам

Таксама Дарбуашвілі праславіўся як калекцыянер. Ён сабраў унікальную калекцыю спартыўных артэфактаў і быў вядомы гэтым далёка за межамі Брэста.

Каментары1

  • Апранаха
    05.08.2026
    апранаў - адзяваў

    Апранаюць вопратку - кажухі, паліто. Адзяваюць адзежу - кашулі, сукенкі.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць