Музыка

Памёр музыка Сяргей Адамовіч

Памёр Сяргей Адамовіч — беларускі бас-гітарыст, вядомы па ўдзеле ў шматлікіх музычных праектах. Пра яго смерць паведамілі ў тэматычнай суполцы ў Threads.

Сяргей Адамовіч. Фота: facebook.com/adamovichbass

Сяргей Адамовіч нарадзіўся ў Ваўкавыску, скончыў у гэтым горадзе сярэднюю школу №6. Пасля паступіў у Гродзенскі каледж мастацтваў на спецыяльнасць «бас-гітарыст».

Адамовіч меў вялізны досвед працы з вядомымі калектывамі: біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова, Inter-Show Orkestr Barys Antonenka, OpTeamist Project, CherMen (sympho rock), Benny D’Art (acoustic quartet) і многія іншыя музычныя праекты. Сярод іншага граў у гуртах Stoptime band, «Амплітуда смеласці». Апошнім часам быў удзельнікам кавер-бэнда Chili Cover Band.

Выступаў у эфірах радыё і тэлебачання, быў удзельнікам тэлевізійных праектаў «Эстрадны кактэйль» (тэлеканал АНТ), «Зорны рынг» на СТБ і інш.

У якасці студыйнага сесійнага музыканта выступаў на розных канцэртных пляцоўках з вядомымі беларускімі (і не толькі) артыстамі: Надзеяй Мікуліч, Гюнеш, групай NAVI, у складзе фьюжн пректа Stop time выступаў на розных міжнародных джаз-фэстах: Klaipeda jazz, Siauliai jazz, Augustow jazz, Grodno jazz і іншых.

Каментары

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць