Памёр бацька Ліянэля Месі, сцвярджае выданне Infobae.
Учора ўвечары а 22:00 у медыцынскім цэнтры аргенцінскага горада Расарыё памёр Хорхе Месі — бацька Ліянэля Андрэса Месі.
Яму было 68 гадоў, апошнім часам ён змагаўся з працяглай хваробай.
Хорхе Месі быў звычайным рабочым на сталеліцейным камбінаце, ягоныя продкі паходзілі з Італіі з гарадка Рэканаці, эмігравалі ў Аргенціну ў 1883 годзе.
Хорхе Месі ажаніўся з Селіяй Марыяй Кучыціні, што была звычайнай прыбіральшчыцай. У пары было чацвёра дзяцей, сярод іх Ліянэль.
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Каментары