Усяго патроху1313

Жанчына ў Вене судзіцца з горадам праз сэксісцкую плату за грамадскія туалеты

Грошы спаганяюць толькі за наведванне кабінкі, а пісуары бясплатныя. Але яны ж толькі для мужчын!

Вена. Фота: goodfon.ru

27‑гадовая жыхарка Вены Мелані Градзік падала ў суд на гарадскія ўлады, абвінаваціўшы іх у дыскрымінацыі: жанчыны павінны плаціць за карыстанне грамадскімі прыбіральнямі, тады як мужчыны могуць бясплатна карыстацца пісуарамі, піша Daily Mail.

Яна распавяла, што ідэя звярнуцца ў суд узнікла пасля звычайнага паходу ў парк: «Я была ў парку з сябрам, і нам абаім спатрэбіўся туалет. Ён мог схадзіць бясплатна, а я мусіла заплаціць 50 цэнтаў. Я падумала: як такое магчыма?»

«Я хачу, каб усе маглі карыстацца прыбіральняй на роўных умовах. Альбо мы ўсе плацім 50 цэнтаў, альбо ніхто не плаціць, — заявіла Градзік, дадаўшы, што справа не ў грошах: Гэта дробязь, але яна паказвае, як да жанчын ставяцца няроўна ў паўсядзённым жыцці».

У Вене налічваецца 168 грамадскіх прыбіральняў, 139 з якіх бясплатныя. Паводле гарадскіх уладаў, астатнія 29 бяруць плату, бо там працуюць даглядчыкі.

«У месцах з інтэнсіўным наведваннем неабходна забяспечваць нагляд, каб гарантаваць належнае карыстанне і чысціню», — патлумачыла прадстаўніца муніцыпалітэта Сандра Хольцінгер. Паводле яе слоў, у гэтых 29 прыбіральнях 50 цэнтаў спаганяюцца з людзей любога полу, а пісуары дадаткова ўсталяваныя, «каб прадухіліць забруджванне ад мачэння ў грамадскіх месцах».

Каментары13

  • В общественном парижском туалете
    16.08.2026
    Мясцовыя ўлады знайшлі кампраміс, у нейкай ступені за кошт жанчын. Ёсць такія кампрамісы на 50 цэнтаў і за кошт мужчын, праўда пакуль ніводнага не прыгадаў, але такія павінны быць. А ў хмызняк мясцовыя ходзяць?
  • Клик
    16.08.2026
    При Веспасиане платными были и писсуары, и деньги эти не пахли (Aes non olet).
  • Кампрамісы
    16.08.2026
    бясплатныя пракладкі, напрыклад. Мужчынам не ўкладаюць, а гэта ж упушчаная выгада! (калі ўжо развіваць гэтую бздуру).

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі6

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі6

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць