Свет99

Трамп прапанаваў перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 2 верасня прапанаваў змяніць назву Армузскага праліва на «праліў Трампа». Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

«Цяпер, калі ён знаходзіцца пад кантролем ЗША, можа, нам перайменаваць Армузскі праліў у праліў Трампа??? Як і сама Амерыка, ён быў бы «гарачэйшым», чым калі-небудзь раней! Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Раней Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты нібыта амаль цалкам кантралююць Армузскі праліў, а эканоміка Ірана знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Ён таксама адзначыў, што не ставіць перад сабой мэту прымусіць Іран да перамоваў.

Паводле яго слоў, яму ўсё роўна, ці пагодзяцца іранскія ўлады на нейкае пагадненне, бо, на яго думку, яны толькі адкладаюць непазбежнае. Трамп таксама заклікаў іранцаў вызначыцца, калі яны гатовыя паўстаць і пачаць барацьбу.

Тым часам Цэнтральнае камандаванне ЗША паведаміла пра ўдары па Іране. Амерыканскі бок заявіў, што яны сталі адказам на атакі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі на камерцыйныя судны ў Армузскім праліве і амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    02.09.2026
    Трамп з патрахамі выдае стан падсвядомасці не толькі свой, але і сваіх лапідарных прыхільнікаў
  • a.hto.tam.idze
    02.09.2026
    "...перайменаваць Армузскі праліў у праліў Трампа???". Канечне, можна!
    Можна таксама перайменаваць спыненне вайны ва Украіне цягам 24 гадзінаў, у "вялікае імгненнае спыненне вайны імя Трампа".
  • ю эс эй
    02.09.2026
    а чаго не ў праліў амерыкі? нават неба пераймянуйце ў неба амерыкі

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць