Ежа55

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь

Фінскія навукоўцы прааналізавалі даныя больш як дзвюх тысяч чалавек і выявілі цікавую сувязь: тыя, хто піў больш кавы, у сярэднім мелі менш тлушчавай тканкі, большую мышачную масу, а іх гарманальны профіль меў шэраг асаблівасцяў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Наша Ніва

Кава — адзін з самых папулярных напояў у свеце, але навукоўцы працягваюць знаходзіць новыя сувязі паміж яе ўжываннем і працэсамі ў чалавечым арганізме.

Як піша National Geographic Polska, навукоўцы з Універсітэта Оўлу ў Фінляндыі вырашылі паглядзець, як звычка піць каву суадносіцца адразу з цэлым наборам паказчыкаў арганізма — ад складу цела і абмену глюкозы да ўзроўню палавых гармонаў.

Для гэтага даследчыкі прааналізавалі даныя 2264 чалавек ва ўзросце 46 гадоў, якія ўдзельнічаюць у доўгатэрміновым даследаванні Northern Finland Birth Cohort 1966.

Гарманальны ўплыў кавы

Адна з найбольш цікавых заканамернасцяў выявілася, калі навукоўцы параўналі спажыванне кавы з гарманальнымі паказчыкамі ўдзельнікаў. Прычым у мужчын і жанчын карціна была рознай.

У мужчын большае спажыванне кавы было звязана з лепшымі паказчыкамі абмену глюкозы і інсуліну, а таксама з вышэйшым узроўнем агульнага і біядаступнага тэстастэрону.

Акрамя таго, у іх быў вышэйшы ўзровень глабуліну, які звязвае палавыя гармоны (SHBG — sex hormone-binding globulin). Гэты бялок пераносіць іх у крыві і рэгулюе, якая частка гармонаў, у тым ліку тэстастэрону, застаецца свабоднай і даступнай тканкам арганізма.

У мужчын, якія пілі больш кавы, адначасова назіраўся ніжэйшы ўзровень свабоднага тэстастэрону і ніжэйшы індэкс свабодных андрагенаў — групы палавых гармонаў, да якой належыць і тэстастэрон.

У жанчын сувязь была менш выразнай. Большае спажыванне кавы было звязана пераважна з павышаным узроўнем SHBG і меншай колькасцю свабодна даступных андрагенаў.

Паводле аўтараў, гэтыя асаблівасці гарманальнага профілю захоўваліся нават пасля таго, як навукоўцы ўлічылі індэкс масы цела і фактары, звязаныя з ладам жыцця.

Фота: vecteezy

Яшчэ адна цікавая сувязь

Навукоўцы выявілі і яшчэ адну цікавую заканамернасць. У мужчын і жанчын, якія пілі больш кавы, быў ніжэйшы ўзровень амінакіслот з разгалінаванымі бакавымі ланцугамі (BCAA — branched-chain amino acids).

Працяглы павышаны ўзровень BCAA звязваюць з інсулінарэзістэнтнасцю, дыябетам другога тыпу, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі, тлушчавай хваробай печані і павышанай рызыкай гіпертаніі.

Аўтары адзначаюць, што іх даследаванне паказвае статыстычную сувязь, але не даказвае, што менавіта кава выклікае гэтыя змены. Яны падкрэсліваюць, што яшчэ трэба высветліць, ці сапраўды за выяўленыя эфекты адказваюць рэчывы, якія змяшчаюцца ў каве, і калі так, то якія менавіта.

Дык колькі кавы можна піць?

Для здаровага дарослага чалавека эксперты звычайна называюць мяжу каля 400 мг кафеіну на суткі. Пры гэтым лічыцца ўвесь кафеін — не толькі з кавы, але таксама з гарбаты, энергетычных напояў, колы ды іншых прадуктаў.

Перавесці гэтыя 400 мг у дакладную колькасць кубкаў складана. Утрыманне кафеіну залежыць ад гатунку зерня, спосабу прыгатавання, памеру порцыі і іншых фактараў.

Для цяжарных жанчын, дзяцей і людзей з высокай адчувальнасцю да кафеіну рэкамендаваныя межы ніжэйшыя.

Каментары5

  • барыста
    11.09.2026
    Калі аўтары не асмеліліся падлічыць, то - 400 мг кафеіну гэта прыблізна 3-4 стандартных порцый амерыкана
  • Жвір
    11.09.2026
    Калі прырода нечага не дадала, дык ніякая кава не дапаможа, не забясьпечыць ні мышачнай масай, ні чымсьці там іншым. Маркетынгавыя замовы не павінны ўводзіць людзей у зман.
  • оёй
    11.09.2026
    Жвір , таблеткі п'еш, да дактароў звяртаешся? Не пішы тады пра падман прыроды

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць