Грамадства22

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта

Прадстаўнікі тураператара распавялі, што сапраўды «ўчора служба бяспекі кампаніі зафіксавала несанкцыянаваную актыўнасць у адносінах асобных вэб-рэсурсаў».

Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта, піша Office Life.

Прадстаўнікі тураператара распавялі, што сапраўды «ўчора служба бяспекі кампаніі зафіксавала несанкцыянаваную актыўнасць у адносінах асобных вэб-рэсурсаў».

У найбліжэйшы час для нашых партнёраў будзе адноўлены доступ да працоўных сэрвісаў, уключаючы сістэму падбору тураў і асабістыя кабінеты.

Камерцыйны дырэктар тураператара Васкан Арзуманаў запэўніў, што прыкмет уцечкі гэтых турыстаў і партнёраў не выяўлена.

Учора з'явілася інфармацыя, што сайт Tez Tour узламаны. Хакеры сцвярджалі, што спампавалі ўсю гісторыю вандровак беларусаў

Пры заходзе на сайт teztour.by быў бачны чорны экран і паведамленне, што кампанія спыніла сваё існаванне з 15 верасня.

Сцвярджалая, што ўсе серверы скампраметаваныя. А хакеры з групоўкі DATASUCKERS спампавалі і знішчылі: 45 мільёнаў запісаў браніраванняў, 52 млн браніравання гатэляў, 252 мільёны фінансавых трансакцый. Агулам страчана, як сцвярджаюць хакеры, 395,5 мільёна запісаў.

Хакеры звярталіся да кліентаў Tez Tour і да адміністратараў кампаніі:

«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя банкаўскіх картак, тэлефоны, адрасы і г. д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміністратары кампаніі, можаце не хвалявацца — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а рэзервовыя копіі — выдаленыя. Толькі каб трапіць унутр і разабрацца, вам спатрэбіцца некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, не кажучы ўжо пра аднаўленне. Як кажуць… TEZ TOUR — УСЁ. Кампанія закрытая. Кліенты ідуць нах*».

Каментары2

  • Pan
    16.09.2026
    Ёсць тонкая розніца паміж "не было" і "не выяўлена"
  • х
    16.09.2026
    Бизнес повалился, точняк. А чтобы не отвечать по текущим обязательствам, объявили типа взлом, вернее отрубили сайт. Рюzский бизнес сматывает удочки)))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць