Грамадства77

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі

Міністр інфармацыі Беларусі Дзмітрый Жук у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1» выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі ў адказ на новыя выдаленні каналаў беларускіх прапагандыстаў.

Дзмітрый Жук. Фота: БелТА

Па словах Жука, у гэтай сітуацыі важна ўлічваць некалькі момантаў. Ён заявіў, што Беларусь, на яго думку, спрабуюць справакаваць на пэўныя дзеянні, і было б «вялікай памылкай» рабіць тое, на што яе падштурхоўваюць.

«Першы аспект, які нам трэба разумець, — нас правакуюць на пэўныя крокі. І будзе найбольшай памылкай паддацца на правакацыю і зрабіць тыя крокі, на якія нас правакуюць», — гаворыць Дзмітрый Жук.

Міністр назваў YouTube «недружалюбнай платформай» і заявіў, што дзеянні платформы з прававога і іншых пунктаў гледжання ён лічыць «чыстым пірацтвам».

Пры гэтым Жук адзначыў, што беларускія дзяржаўныя СМІ нібыта навучыліся працаваць у такіх умовах і захоўваюць сваю аўдыторыю. Паводле яго, рашэнні адносна інфармацыйнай сферы трэба прымаць зыходзячы з інтарэсаў дзяржавы і патрэб грамадства, а не пад ціскам знешніх абставін.

Гаворачы пра блакаванні і выдаленні кантэнту, Жук прывёў у прыклад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ён нагадаў, што YouTube выдаліў яго канал, пасля чаго ў судовым працэсе з платформы былі спагнаныя значныя сродкі.

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не», — сказаў міністр.

Раней у падобным стылі Дзмітрый Жук выказваўся пра магчымасць блакавання ў Беларусі Youtube у красавіку, неўзабаве пасля свайго прызначэння.

Каментары7

  • Гарамбуш
    19.09.2026
    Скажи проще, хозяин не даёт добро закрывать, да бы не наводить лишний кипишь, а закрытие каналов само по себе ни на что не повлияло, ибо аудитории из Беларуси не было на этих каналах, они существовали просто чтобы существовать, а аудитория была и вовсе из россии
  • сябрук
    19.09.2026
    Узурпатар не дурань, ён разумее, што беларусы зусім не палітычна актыўная нацыя і таму трэба, як ён казаў, "выдавіть как ізюм із булочкі самых актівных". Ну вось і выдавіў. А вось зачыняць сацсеткі, гэта значыць зліць просты народ, а пасля 2020, калі ён перажыў самы бальшы свой страх, ён аглядаецца што думае народ. Да і шчыра кажучы апазіцыйная аудыторыя на Ютубе і не такая вялікая, 10-20К праглядаў, гэта нішто. Дык навошта зачыняць і лішні раз зліць людзей?
  • БРСМ
    19.09.2026
    Прапаную прызначыць на пасаду намесніка міністра інфармацыі лейтэнанта Лукашэнка М.А.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?13

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць